Яшчэ аднаго адваката пазбавілі ліцэнзіі — пра гэта ён даведаўся на судзе

18 чэрвеня Андрэй Мачалаў абараняў Вольгу Сінілёву, якую судзяць праз «кватэрнае пытанне» з пракуроркай Касьянчык, піша Наша Ніва.
Спачатку пасяджэнне закрылі, але пазней стала вядома, што суд увогуле не адбыўся. Суддзя абвясціла, што адвакат Мачалаў быў пазбаўлены ліцэнзіі яшчэ 31 мая.

У выніку пасяджэнне пачнецца зноў, але толькі 25 чэрвеня.

Андрэй Мачалаў пацвердзіў інфармацыю:

«Пра тое, што я пазбаўлены ліцэнзіі, я даведаўся сёння. Будзем разбірацца, калегія мне нічога не паведамляла».

Адвакат распавёў Еўрарадыё, што прычына, з якой яго выключылі з калегіі, звязаная з абаронай маці пяцярых дзяцей Вольгі Залатар. Нібыта ён недзе распавёў, што мае інфармацыю, што супраць яе падчас следчых дзеянняў ужываўся гвалт.

Андрэй Мачалаў неаднаразова прымаў удзел у палітычных працэсах, напрыклад абараняў журналістку Кацярыну Барысевіч.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: