Яшчэ адзін медаль — бронза!

Беларускі экіпаж байдаркі-чацвёркі заваяваў бронзу алімпійскай рэгаты


У фінальным заездзе на дыстанцыі 500 м Маргарыта Махнева, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка і Марына Літвінчук паказалі трэці вынік — 1 хв. 36,908 сек. Чэмпіёнамі сталі байдарачніцы Венгрыі —1 хв. 31,482 сек., Срэбра ў каманды Германіі — 1 хв. 32,383 сек.

Да гэтага поспеху беларускія весляры на алімпійскім канале "Лагуна" не заваявалі ні адной ўзнагароды. Бліжэй усё да пастамента была Марына Літвінчук, якая ў фінальным заездзе байдарак-адзіночак на 0,102 сек. адстала ад уладальніцы бронзы новазеландкі Лізы Кэрынгтан.

Паводле БелТА

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: