Яшчэ адзін суіцыд у войску: у Браславе знойдзена цела 36-гадовага памежніка

У беларускім войску зноў надзвычайнае здарэнне: пакончыў з сабой вайсковец Полацкага памежнага атрада Аляксандр С. Інфармацыю Еўрарадыё пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.
Аляксандр С. Фота з сацсетак

Аляксандр С. Фота з сацсетак

Загінуламу было 36 гадоў. Службу ён праходзіў на памежным пасту ў Карасіне.

Мужчына быў жанаты, у яго засталіся маленькія сын і дачка.

Аляксандр С. Фота з сацсетак

Аляксандр С. Фота з сацсетак

Трагедыя адбылася ў Браславе. Раніцай 12 ліпеня цела Аляксандра С. выявіў яго калега. Як стала вядома, пры здзяйсненні суіцыду не выкарыстоўвалася службовая або якая-небудзь іншая агнястрэльная зброя.

У ДПК выказваюць спачуванні родным і блізкім Аляксандра С. Падрабязнасцяў таго, што здарылася, не выдаюць. Кажуць толькі, што на месцы, дзе адбылася трагедыя, працуюць следчыя.

Летам мінулага года ў Браслаўскім раёне быў знойдзены мёртвым старшы прапаршчык 1979 года нараджэння, які служыў у Полацкім пагранатрадзе.

Паводле Марыі Вайтовіч, euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: