Яшчэ два Telegram-каналы дадалі да экстрэмісцкіх

Інфармацыйная прадукцыя Telegram-чатаў і каналаў «СТД ПРОТИВ НАСИЛИЯ» і «ЧАТ.Стародорожский Live (Старые Дороги)» прызнаная экстрэмісцкай, паведамляе Генпракуратура Беларусі.

Першыя тэлеграм-каналы і чаты былі абвешчаныя «экстрэмісцкімі» ў снежні 2018 года, нагадвае «Еўрарадыё». З лютага 2021 года беларускія ўлады рэгулярна прызнаюць тэлеграм-каналы і чаты «экстрэмісцкімі».

Чытанне «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў або чатаў не забаронена. Але «распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць.

Поўны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прыведзены на сайце Мінінфарма.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: