Яшчэ дзве крымінальныя справы ўзбуджаныя ў Беларусі за абразы праваахоўнікаў у сацсетках

Крымінальныя справы ўзбуджаныя ў дачыненні да 42-гадовага мужчыны і 39-гадовай жанчыны за публічныя абразы прадстаўнікоў улады ў "Аднакласніках" і "УКантакце", паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.
«Па дадзеных следства, 16 студзеня гэтага года 42-гадовы мужчына ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" размясціў пад рознымі публікацыямі каментары, якія змяшчаюць абразы ў адрас праваахоўнікаў. Каментары аналагічнага зместу 19 кастрычніка 2020 года размясціла 39-гадовая жанчына ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі"», — гаворыцца ў паведамленні.

У дачыненні да мужчыны і жанчыны распачатыя крымінальныя справы па арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

«Следчыя дапыталі падазраваных, пацярпелых і сведак. Вывучаны і далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы заключэння лінгвістычных экспертыз і экспертыз радыёэлектронных прылад. Агледжаны мабільныя тэлефоны падазраваных. На іх маёмасць накладзены арышт», - паведамілі ў СК.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: