Яшчэ пять чалавек прызнаныя палітвязнямі ў Беларусі. Цяпер іх 608

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ пяць чалавек. Гэта Віктар Лабко, Сяргей Наліўка, Ян Стацэнка, Ілля Гагіеў і Сяргей Трацюк, паведамляе праваабарончы сайт «Вясна».
Усе яны праходзяць па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць згаданых палітвязняў з-пад варты і спыніць іх крымінальны пераслед. Таксама яны заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітзняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых за ўдзел у мірных сходах, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў краіне.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр «Вясна», РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, РГА «Прававая ініцыятыва», Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Паводле «Еўрарадыё».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: