Яшчэ ў адным украінскім музеі з’явіліся экспанаты беларускіх добраахвотнікаў (фота)

Калекцыя Музея горада Cтарая Выжыўка папоўнілася экспанатамі беларускіх добраахвотнікаў. У музей перадалі шэўрон байца Атраду «Пагоня» і сцяг з подпісамі байцоў Тактычнай групы «Беларусь».
З'явіліся экспанаты ў межах праекту па перадачы ў музеі, дзе ёсць экспазіцыі, прысвечаныя АТА, рэчаў беларускіх добраахвотнікаў.

Арганізатарам праекта з’яўляецца Грамадскі сектар Атраду «Пагоня».

Перад гэтым экспанаты беларускіх байцоў ужо з’явіліся ў Музеі гісторыі горада Хмяльніцкага, Дубенскім замку, Ковельскім гістарычным, Уладзімір-Валынскім гістарычным і Валынскім краязнаўчым музеях.


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!