Яўген Васьковіч абавясціў галадоўку ў ізалятары

Асуджаны на 15 сутак арышту ўдзельнік мітынгу пратэсту недармаедаў у Бабруйску Яўген Васьковіч ад 16 сакавіка пачаў за кратамі галадоўку пратэсту.

Яўген Васьковіч, архіўнае фота

Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміла жонка асуджанага Александрына.

14 сакавіка суд у Бабруйску пакараў арыштам на 15 сутак былога палітвязня Яўгена Васьковіча за ўдзел у акцыі пратэсту ў гэтым горадзе 12 сакавіка.

13 сакавіка міліцыя двойчы прыходзіла дадому да Васьковіча і двойчы сыходзіла безь яго. Першы раз міліцыянты прыйшлі без позвы, другі раз з няправільнай. Забралі толькі з трэцяга разу.

www.svaboda.org



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!