Юлію Чарняўскую выпісалі з бальніцы. Але дома яна не з'явілася (абноўлена)

Сёння ўдаву Юрыя Зісера Юлію Чарняўскую пад канвоем даставілі ў прыёмны пакой 1-й бальніцы Мінска. У яе праблемы з сэрцам.

Пра гэта піша «Наша Ніва» са спасылкай на праваабаронцаў.

Нагадаем, сувязь з Чарняўскай знікла сёння раніцай. Як вядома, сёння ў офіс TUT.ВY і да супрацоўнікаў партала прыйшлі з ДФР. Чарняўская — удава заснавальніка партала Юрыя Зісера.

UPD. У выніку Юлію Чарняўскую шпіталізавалі. Яна перанесла гіпертанічны крыз.

Па стане на 20:45 Юлія Чарняўская не з’явілася дома пасля выпіскі са шпіталю. Пра гэта паведаміла яе дачка. Дзе маці, яна не ведае.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: