Юлію Чарняўскую не выпусцілі на свабоду пасля чатырох месяцаў хатняга арышту

Як паведамляе яе дачка Яўгенія, родным паведамляць не сталі — не было ні лістоў, ні апавяшчэнняў, ні званкоў.
У «Фэйсбуку» Яўгенія падзялілася навінамі:

«На думку дзяржавы, гэта з'яўляецца вялікай "таямніцай следства", таму адвакат не можа паведаміць блізкім. Але паколькі мама на сувязь не выйшла, выснова відавочная: ёй працягнулі тэрмін затрымання пад арыштам. Можа быць, на два, а можа, на адзін ці тры, ці колькі заўгодна месяцаў.

У мяне ўжо няма ні сіл, ні слоў, каб сказаць, наколькі вар'яцка, бязлітасна чыняць лёсы людзей па справе TUT.by. Паўтара дзясятка чалавек, 12 з якіх жанчыны, сядзяць у зняволенні ПЯТЫ МЕСЯЦ. Правільней было б сказаць, лёсы не чыняць ніяк, сапраўды, куды спяшацца следству? Трое з іх страцілі за гэты час з бацькоў... Здароўе катастрафічна пагаршаецца, і хоць матуля трымаецца настолькі малайцом, наколькі гэта ўвогуле можна ўявіць, сітуацыя крытычная.

Усе, у каго ёсць сувязі і ўлада паўплываць на сітуацыю на карысць вызвалення Юліі Чарняўскай, напішыце мне», — напісала Яўгенія.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: