ЮНІСЕФ: 94% беларусаў лічаць, што дзеці з інваліднасцю павінны быць часткай грамадства

Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі правёў даследаванне наконт стаўлення грамадства да пытанняў дзіцячай інваліднасці і падтрымцы дзяцей з асаблівасцямі развіцця і іх сем’яў.
Даследаванне апублікавана да Сусветнага дня распаўсюду інфармацыі аб праблеме аўтызму і праводзілася ў рамках інфармацыйнай кампаніі «Проста дзеці», якая рэалізуецца Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ) і Міністэрствам аховы здароўя Беларусі пры фінансавай падтрымцы ўрада Расійскай Федэрацыі.

Як паведамілі ў ЮНІСЕФ, паводле вынікаў даследавання, большасць рэспандэнтаў (64%) асацыююць дзяцей з інваліднасцю з негатыўнымі эмоцыямі (жаль, спагада, спачуванне, смутак, боль), і толькі ў 4% апытаных узнікаюць станоўчыя асацыяцыі (удзел, аптымізм , павага, дабрыня, жыццярадаснасць, стаўленне як да звычайных дзяцей). Таксама была выяўлена заканамернасць: чым старэйшы рэспандэнт, тым большая доля асацыяцый з негатыўнай эмацыйнай афарбоўкай у адносінах да дзяцей з інваліднасцю і менш — з нейтральнай.

Пераважная большасць рэспандэнтаў (94%) згодны з сцвярджэннем, што дзеці з інваліднасцю павінны быць часткай грамадства і іх не трэба хаваць. Аднак з выказваньнем, што яны павінны вучыцца ў агульнаадукацыйных школах разам з іншымі дзецьмі, пагадзіліся толькі 63% рэспандэнтаў.
Доля апытаных (37%) паказалі, што яны нічога не ведаюць пра дзяцей з інваліднасцю і таксама не ведаюць, як сябе паводзіць пры сустрэчы з імі. Гэта паказвае важнасць павышэння ўзроўню ведаў насельніцтва Беларусі аб тым, як выбудоўваць паводзіны і камунікацыю ў адносінах да дзяцей з інваліднасцю.

Таксама ў рэспандэнтаў быў выяўлены ўзровень дасведчанасці па ключавых пытаннях інфармацыйнай кампаніі «Проста дзеці». Яны ўключаюць разуменне паняцця «інваліднасць», ладу жыцця дзяцей з інваліднасцю, неабходнасці іх сацыялізацыі, а таксама пытанні ільгот, дапамогі i правоў дзяцей з асаблівасцямі развіцця і іх сем’яў. Па ўсіх ключавых пытаннях праекта ўзровень дасведчанасці назіраецца сярэдні ці ніжэй сярэдняга. Паводле дадзеных, насельніцтва менш за ўсё валодае інфармацыяй пра паслугі ранняга ўмяшальніцтва і развіцця дзяцей, а таксама аб правах дзяцей з інваліднасцю і іх сем’яў.

У заключнай частцы даследавання рэспандэнты адказвалі на пытанні пра тое, як, на іх думку, СМІ падаюць інфармацыю пра дзяцей з інваліднасцю, а таксама аб каналах, па якіх яны атрымліваюць інфармацыю па пытаннях дзіцячай інваліднасці. На думку большасці рэспандэнтаў (62%), інфармацыя пра дзяцей з інваліднасцю ў СМІ і іншых крыніцах утрымлівае нейтральны кантэкст, а 22% лічаць, што ў беларускай медыяпрасторы гэтая тэма асвятляецца хутчэй пазітыўна. Часцей за ўсё апытаныя атрымліваюць інфармацыю аб дзіцячай інваліднасці праз такія каналы, як сацыяльныя сеткі і тэлебачанне.

Даследаванне праводзілася ў сакавіку 2020 года і ўяўляла анлайн апытанне, у якім бралі ўдзел каля 1 000 паўнагадовых рэспандэнтаў. Сярод іх прапарцыйна прадстаўлены жыхары ўсіх абласцей Беларусі, абодвух полаў і ўсіх узроставых груп. Азнаёміцца ​​з поўным зместам даследавання можна, перайшоўшы па спасылцы.

Даведка:

Інфармацыйная кампанія «Проста дзеці» накіравана на зніжэнне стыгмы ў адносінах да дзяцей з інваліднасцю і іх сем’яў. Кампанія стартавала 3 снежня 2019 года і рэалізуецца ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Прафілактыка інваліднасці і сацыяльная інтэграцыя дзяцей з інваліднасцю і асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь».

Асноўнымі мэтамі інфармацыйнай кампаніі з’яўляюцца: павелічэнне ведаў ключавых груп насельніцтва па пытаннях, звязаных з дзіцячай інваліднасцю, умацаванне разумення важнасці сямейнага атачэння для дзяцей з інваліднасцю і існых магчымасцяў падтрымкі для такіх сем’яў, а таксама фармаванне пазітыўнага стаўлення ў грамадстве да дзяцей з інваліднасцю, уключэнне ва ўсе сферы жыцця грамадства кожнага дзіцяці па-за залежнасці ад яго магчымасцяў і рэалізацыя правоў дзяцей з інваліднасцю і іх сем’яў у адпаведнасці з палажэннямі Канвенцыі аб пра ах дзіцяці і Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю.

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: