Юры Фельшцінскі: Лондан — "небяспечная зона" для крытыкі Пуціна

Лондан стаў адным з самых небяспечных гарадоў у свеце для крытыкі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. "Ніхто не можа адчуваць сябе ў бяспецы" і недасягальнасці для Крамля, заявіў адзін з бліжэйшых давераных Аляксандра Літвіненка.



Гісторык Юры Фельшцінскі, які напісаў кнігу "Выбух Расіі" ў суаўтарстве з былым расійскім сакрэтным агентам, растлумачыў, што калі раней сталіца Вялікабрытаніі была ціхай гаванню для расійскіх экспатрыянтаў, то зараз з'яўляецца небяспечным месцам для праціўнікаў Пуціна. Фельшцінскі паказаў на шэраг нераскрытых і непакараных забойстваў.

 "У Лондане крытыкі Пуціна не могуць адчуваць сябе ў бяспецы, не ведаю, як у астатнім свеце, але ў сталіцы Вялікабрытаніі дысідэнтам раслабляцца не варта", — паведаміў гісторык журналістам.

Пры гэтым Фельшцінскі адзначыў, што Лондан традыцыйна лічыўся самым бяспечным месцам для рускіх эмігрантаў і ўспомніў гісторыю пра тое, як вядомы рускі пісменнік і палітычны дысідэнт Аляксандр Герцэн пражываў у брытанскай сталіцы з 1852 па 1864 — яго ніхто ні забіць, ні атруціць ня спрабаваў. Цяпер сітуацыя змянілася.

Серыя гучных загадкавых лонданскіх смерцяў пачалася з забойства Аляксандра Перапілічнага, які дапамагаў раследаваць карупцыйныя парушэнні маскоўскіх чыноўнікаў. Ён раптам памёр у сваім асабняку, а пазней у яго целе быў знойдзены яд. Наступным здарэннем стала смерць выгнанага з Расіі алігарха Барыса Беразоўскага. Ён памёр пры нявысветленых абставінах у графстве Сурэй ў 2013 годзе. Гісторык звярнуў увагу на тое, што пытанні застаюцца і з нагоды смерці дзелавога партнёра Бярозаўскага, Бадры Патаркацышвілі, які памёр у лютым 2008 года і быў вядомы як "банкір Пуціна".

Кажучы пра сябе, Фельшцінскі заявіў аб тым, што Крэмль не лічыць яго здраднікам Расійскай дзяржавы, у адрозненне ад Літвіненкі, смерць яму не пагражае.

"У вачах Крамля злачынства, якое зрабіў я, і ўчынак Літвіненка маюць розны маштаб. Мы можам напісаць кнігу разам, але ён былы афіцэр, які здзейсніў здраду, а я проста пісьменнік. Гэта розніца. Вось чаму ён памёр, і я жывы", — растлумачыў паплечнік забітага.

У кнізе, напісанай Фельшцінскім ў суаўтарстве з Літвіненка, структуры ФСБ абвінавачваюцца ў выбухах маскоўскіх шматпавярховак, зробленых дзеля апраўдання вайны супраць Чачні, у вынеку якіх загінула больш за 300 чалавек. Кніга была нядаўна ўключана ў расійскі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», а онлайн-доступ да сайта абмежаваны.

У брытанскай выведцы лічаць, што ў сваім абвінавачванні Літвіненка перайшоў забароненую рысу, і гэта паслужыла матывам яго забойства. Іншым адважным і фатальным учынкам, які здзейсніў былы спецагент, з'яўлялася публікацыя на асабістым сайце абвінавачвання Пуціна ў педафіліі. Праз чатыры месяцы пасля гэтага Літвіненка быў атручаны палоніем.

Паводле: the guardian

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: