«Каб размаўляць, трэба размаўляць»

Ці лічыце вы беларускую мову роднай? А чаму саромеецеся на ёй размаўляць? Глядзіце адказы менчукоў.

На самай справе, канешне, гэта жах! Мы радуемся таму, што беларусы называюць беларускую мову роднай… А яшчэ больш жахліва, што ў рускамоўным асяроддзі большасць беларусаў саромеюцца размаўляць на роднай мове.

Безумоўна, можна казаць пра дзяржаўную палітыку русіфікацыі, пра тое, што амаль не засталося беларускамоўных школ і садкоў. Гэта праўда. Але праўда і тое, што кожны можа зрабіць першы крок.

Недзяржаўныя медыя — адмовіцца ад рускай мовы, НДА — рабіць больш беларускамоўных праектаў, імпрэзаў, фэстаў і г.д. А грамадзяне — ужо ад сёння пачаць штодня хаця б некалькі словаў прамаўляць па-беларуску. Як кажуць, вялікае пачынаецца з малога.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!