
Як паведаміў тэлеграм-канал Антона Матолькі ўвечары 23 студзеня, на адным з мінскіх аддзяленняў «Белпошты» ўтварылася вялікая чарга. Каб не працягваць працу пасля афіцыйнага заканчэння працоўнага дня, работнікі выклікалі АМАП, той разагнаў людзей. Некалькі самых упартых кліентаў засталіся чакаць свае пасылкі.
«Сёння загадчыцы гэтага аддзялення не хацелася абслугоўваць людзей, яшчэ да закрыцця прыехалі супрацоўнікі АМАП і выгналі наведвальнікаў, асабліва моцныя духам людзі не скарыліся і засталіся чакаць чаргі, супрацоўнікі стаяць да гэтага часу на вуліцы чакаюць, калі загадчыца сыдзе», — паведамляюць відавочцы.
Інцыдэнт адбыўся па адрасе вуліца Янкі Маўра, 33.