
Так, згодна гэтым рэкамендацыям, удасканаленне фармальнай адукацыі мажлівае з улікам наступных агульных патрабаванняў:
1. Дзяржаватворчая роля адукацыі па-беларуску на ўсіх узроўнях — ад дашкольнага выхавання да вышэйшай школы і паслядыпломнай адукацыі — як найважнейшага інструменту замацавання беларускай ідэнтычнасці наступных пакаленняў, зберажэння функцыянальнай прасторы беларускае мовы, аднаўлення яе прэстыжнасці, трансляцыі нацыянальных эстэтычных каштоўнасцяў.
2. Дэцэнтралізацыя і самаарганізацыя ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу (бацькоўскія камітэты, рэальныя настаўніцкія прафсаюзы, студэнцкае самакіраванне). Заканадаўчыя гарантыі для іх. Выбары дырэктараў школ і рэктараў ВНУ. Змена палажэння аб Радах установаў адукацыі, якая ператворыць іх у рэальна выбарныя органы, незалежныя ад адміністрацыі. Недапушчэнне перакладання фінансавых абавязкаў дзяржавы на бацькоў школьнікаў.
3. Абарона правоў педагогаў. Заканадаўчая забарона прымушаць настаўніка выконваць працу, не звязаную з ягонымі функцыянальнымі абавязкамі.
4. Аднаўленне аўтарытэту педагога ў грамадстве. Адмена ўсіх палітычна матываваных рашэнняў аб звальненні педагогаў і магчымасць для іх вярнуцца на працу.
5. Кардынальная змена зместу навучання педагогаў. Грунтоўная падрыхтоўка і дадатковае навучанне педагогаў не толькі ў методыцы і педагогіцы, але ў сацыялогіі, правазнаўстве, псіхалогіі і ўзроставай фізіялогіі.
Адпаведныя патрабаванні распрацаваныя для ўдасканалення сярэдняй і вышэйшай, нефармальнай і інфармальнай (набыццё ведаў з жыццёвага досьведу, кніг і мэдыяў) адукацыі, бацькоўскага руху і студэнцкага самакіравання, а таксама для аднаўлення беларускай акадэмічнай супольнасці і адукацыйна-культурнай прасторы.
Актуальны прыярытэт ў працэсах фармальнага і нефармальнага навучання эксперты надаюць медыяадукацыі. Прычым у нефармальным навучанні рэкамендуецца скарыстаць наяўныя магчымасці доступу да міжнароднага досьведу медыяадукацыі і мадыфікаваць яго з улікам беларускай і рэгіянальнай спецыфікі – процістаяння агрэсіўнай антыдэмакратычнай ды імпэрскай прапагандзе. Менавіта такі падыход разглядаецца як місія практычна ўсіх няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў, што займаюцца грамадзянскай адукацыяй.
Поўны тэкст рэкамендацыяў дасяжны па спасылцы.
беларускай мовай. Папярэдне можна падаць заявы і на менеджмент (венгерскі, польскі дыплом). ЦТ няма. infarmatyka.org . Не забываем, што сярэдні заробак праграміста ў Беларусі 1500$/месяц -- за 5
гадоў зарабляеце на кватэру. Нашыя лекцыі за 1 курс даступныя і зараз вольна у анлайне. Калі ёсць пытанні, задавайце па тэлефоне