Кабякоў здзівіўся стратам вады ў «Мінскводаканале» — амаль чвэрць

У сістэме "Мінскводаканала" страты ачышчанай вады складаюць амаль чвэрць усяго аб'ёму — 23%. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў падчас наведвання прадпрыемства.

"Па Мінску зараз страты вады 23% — гэта уявіць цяжка. Практычна чвэрць усяго аб'ёму вады сыходзіць невядома куды. Мы яе здабылі, падалі, ачысцілі — і страцілі", — перадае БЕЛТА абурэнне кіраўніка ўрада. Кабякоў даручыў навесці парадак у гэтым.

Дырэктар "Мінскводаканала" Алег Аўруцін прызнаў наяўнасць праблемы. Ён заявіў, што прадпрыемства працуе над яе вырашэннем. "Камунікацыі ўсе праходзяць пад зямлёй, у Мінску іх вялікая цесната, і аварыю можна не заўсёды ўбачыць. Ёсць сучасны комплекс, які дазваляе пад зямлёй шукаць схаваныя ўцечкі. Мы абследуем 500 км сетак у год, у гэтым годзе Павінны выйсці на 550 км, і гэта дае свае вынікі", — патлумачыў ён.

Аўруцін дадаў, што з названы 23% стратаў ад 10% да 15% — гэта страты ўнутры дамоў. "Гэта бягучыя стойкі, бягучыя магістралі, паказанні, якія жыхары заяўляюць нясвоечасова. Мы правялі эксперымент у раёне Зялёнага Луга і пераканаліся, што з 23% толькі каля 3-7% прыпадала на сеткі водазабеспячэння", — заявіў кіраўнік "Мінскводаканала".

Паводле «Еўрарадыё»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: