Кацярына Ваданосава: прапагандаваць культуру з асяродку цемры я не магу

Кацярына Ваданосава, якая вяла праграму «Жывая культура», сышла з тэлеканала «Беларусь-3». Тэлевядоўца адзначыла, што не ўяўляе, як зможа цяпер заходзіць «у машыну, расфарбаваную лагатыпамі дзяржтэлеканалаў, якія для мяне і для ўсіх сумленных людзей з'яўляюцца сімваламі хлусні, цемрашальства, злосці, цемры, няпраўды».

Фота з фэйсбуку Кацярыны Ваданосавай

У сваім фэйсбуку Кацярына Ваданосава выклала фота заявы пра звальненне.

«Мне вельмі пашанцавала: я мела працу, якую любіла, якую ўмела рабіць, гэта было на сто адсоткаў "маё". Пакуль я не ўяўляю, як буду жыць далей без справы, якую лічыла галоўнай у сваім жыцці», — напісала Кацярына Ваданосава.

Фота з фэйсбуку Кацярыны Ваданосавай


«Я ніколі не хлусіла, ніколі не падладжвалася, ніколі не гуляла ні словамі, ні сумленнем. Ё-маё, я нават, здаецца, была адным з двух людзей на целіку, якія гаварылі па-беларуску не толькі падчас здымкаў, але і ў рэальным жыцці!.. Але, на вялікі жаль, прапагандаваць культуру з асяродку цемры я не магу.

...Але зараз я не магу ўявіць, як я змагла б у верасні, з пачаткам новага здымачнага сезона, заходзіць у машыну, расфарбаваную лагатыпамі дзяржтэлеканалаў, якія для мяне і для ўсіх сумленных людзей з'яўляюцца сімваламі хлусні, цемрашальства, злосці, цемры, няпраўды».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: