Кацярыне Барысевіч далі 6 месяцаў і штраф, Арцёму Сарокіну — 2 гады з адтэрміноўкай і штраф

Аб'яўлены прысуд па справе журналісткі і лекара.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Згодна з прысудам, Кацярына Барысевіч атрымала шэсць месяцаў зняволення і штраф у памеры 100 базавых велічынь (2900 рублёў), Арцёму Сарокіну прысудзілі 2 гады калоніі і штраф у памеры 50 базавых велічынь (1450 рублёў), але з адтэрміноўкай на год.

Лекара вызвалілі ў залі суда, журналістка застанецца ў няволі да 19 мая, перадае карэспандэнт «НЧ» Дзмітрый Дзмітрыеў.

Справу журналісткі і лекара разглядаў суд Маскоўскага раёна Мінска ў будынку Дома правасуддзя на вуліцы Сямашкі. Суддзя — Святлана Бандарэнка, дзяржабвінаваўца — Людміла Іваненка, Кацярыну Барысевіч абаранялі адвакаты Андрэй Мачалаў і Міхаіл Баднарчук, Арцёма Сарокіна — Вольга Бацюк.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Крымінальную справу ў дачыненні да Кацярыны Барысевіч і Арцёма Сарокіна распачалі 19 лістапада 2020 года. Іх абвінавацілі ў разгалошванні медыцынскай таямніцы, што, на думку Генпракуратуры, пацягнула за сабой цяжкія наступствы. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — тры гады пазбаўлення волі.


13 лістапада пад аўтарствам Кацярыны Барысевіч выйшаў артыкул, у якім, са спасылкай на медыцынскія дакументы і каментар лекара, сцвярджалася, што ў крыві забітага Рамана Бандарэнкі не было выяўлена спірту. Пры гэтым Лукашэнка заяўляў, што памерлы хлопец быў п’яны.

Вось як прысутныя віталі Кацярыну Барысевіч у судзе.



А вось як выглядала Кацярына Барысевіч адразу пасьля абвяшчэння прысуду. Калегі і тыя, хто не змог трапіць у залю, віталі яе за дзвярыма: «Мы цябе любім, Каця!»

Відэа «Свабода».

Жонка Арцёма Сарокіна — пра прысуд суда. Кажа: «У нас заўтра дзень нараджэння ў дзіцяці — будзе двайное свята». Варта адзначыць, што Арцёму Сарокіну і Кацярыне Барысевіч, згодна з прысудам, не забаронена і надалей займацца сваёй прафесійнай дзейнасцю.




Відэа TUT.BY.

«Ніякай сувязі з правасуддзем у гэтым прысудзе няма». Намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі пракаментаваў прысуд Кацярыне Барысевіч.


Відэа «Белсат».

А так «праводзілі» пасля суду журналістаў дзяржаўнага АНТ, якіх пусцілі працаваць у залу.
Каментар галоўнага рэдактара TUT.BY Марыны Золатавай з нагоды прысуду.


Відэа «Еўрарадыё».

З нагоды прысуду па справе «0 праміле» выказалася Святлана Ціханоўская.

— Прысуд Арцёму Сарокіну і Кацярыне Барысевіч — доказ не іх віны, а таго, што для рэжыму праўда стала крымінальна каральным злачынствам, — мяркуе Святлана Ціханоўская. — І за гэтую праўду Кацярыну адправілі ў калонію на паўгода, а Арцёма — на два гады з адтэрміноўкай у год. І дадалі велізарныя штрафы.

Спыніць гэты страшны палітычны і прававы крызіс можа толькі сыход Лукашэнкі і новыя сумленныя выбары. І мы дакладна ведаем, што пасля яго сыходу ўсе асуджаныя па палітычных матывах будуць рэабілітаваныя, таму што яны — нашы Героі Перамен.

«За праўду іх адправілі ў калонію, за праўду ім далі велізарныя штрафы, за праўду іх пазбавілі фізічнай свабоды, але... мы будзем гаварыць праўду».

Капітан жаночай баскетбольнай зборнай Беларусі Кацярына Сныціна не проста пракаментавала вырак Кацярыне Барысавіч і Арцёму Сарокіну, але і зладзіла кароткі красамоўны флэшмоб.





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: