«Калі дзяўчына пачала хрыпець, «калегі» душыцеля закрычалі: «Рома, Рома, хопіць! Ты яе зараз заб'еш!»

Гэты тэкст Ганны Матуляк, напісаны са словаў яе мамы, затрыманай 11 кастрычніка ў Мінску, быў заблакаваны ў фэйсбуку — нібыта за распальванне варожасці. Але мы ўпэўнены, што пра гэта важна казаць: і сёння, у Дзень маці, і кожны дзень, пакуль працягваецца гвалт і беззаконне на нашых вуліцах.
Мінск, 11 кастрычніка. Фота А. Васюковіча

Мінск, 11 кастрычніка. Фота А. Васюковіча


"Я буду пра гэта пісаць, таму што пра гэта нельга маўчаць. Таму што гэта павінны ведаць і чуць усе.
А асабліва тыя, хто да гэтага часу сядзіць у танку: "Чо ж вы ходзіце? Мы нармальна жывем. Нічога ўсё роўна не зменіцца".

У бусе, у якім трымалі маму, людзей білі. У прыватнасці, дзяўчыну Лену з Магілёва. Яе душылі, станавіліся каленам на горла, білі па твары. Мама сядзела побач і крычала: "Не чапайце яе, вы ж яе задушыце зараз!". У адказ на яе замахваліся дубінкай і адказвалі: "Маўчы, сука, а то і ты атрымаеш зараз!" Але ўскосна мама ўсё роўна "атрымлівала". Размахі і ўдары дзяўчыне прыляталі з такой сілай, што маме таксама "перападала".

Калі дзяўчына пачала хрыпець, "калегі" душыцеля закрычалі: "Рома, Рома, хопіць! Ты яе зараз заб'еш!"

Пасля таго як маму і дзяўчыну перакінулі ў аўтазак у маленькі пакойчык, дзе яны ўдваіх маглі толькі стаяць удваіх, мама спрабавала з ёй пагаварыць. Збітая, са шнарам на твары, дзяўчына Лена нічога не памятала. Гэта псіхічная амнезія. Прыкмета моцнага шоку і траўмы.

У аўтазаку мама губляла зрок і прасіла вады. Ад газу, якім шчодра палівалі ў твар пры затрыманні. Такая вось выбарчая шчодрасць. На ваду яе не хапіла.

У Заводскім РУУС афармлялі дзве дзяўчыны. Ужо прабачце за хвілінку сексізму, але ад дзяўчат інтуітыўна чакаеш большай падтрымкі. Але не ў гэты раз. Дзве сукі, на просьбу мамы: "Дзяўчаты адвядзіце мяне, калі ласка ў туалет", адказвалі хамскім: "Пачакаеш".
Што, б...ць???

Пасля таго як мама сказала: "Я зараз сяду і схаджу ў туалет прама тут і мне пляваць што будзе потым!", у прыбіральню яе адвёў нейкі мужык. Гэтыя дзве сукі працягвалі запаўняць паперкі.

Зараз мама ляжыць у таксікалогіі — жудасны кашаль, млоснасць, ваніты, ціск 180, і не зразумела, што са зрокам будзе, таму што цяпер не вельмі.

Расказвае і плача. "Гэта ўсё немагчыма забыць", — кажа.

Ад бяссілля больш за ўсё, вядома: "На тваіх вачах забіваюць, знішчаюць, а ты нічога не можаш зрабіць... Табе крычаць: "Затыкніся, сука!" — і настаўляюць аўтамат... або замахваюцца дубінай..."

Краіна падзялілася на злачынцаў і ахвяр. Злачынцаў апазнаць цяпер дастаткова лёгка — яны носяць пагоны.

Я не магу працаваць.
Я не магу жыць.
Я не магу дыхаць.

Пры перасадцы з буса ў аўтазак, амапавец скамандаваў пераемнікам: "Гэтую суку ад'ебашыць па поўнай". І пачуў у адказ: "Так-так, вядома, зробім у лепшым выглядзе".

З так званых "сук" там была толькі мама і дзяўчына Лена. Якая ў Заводскім РУУС прасіла супрацоўніка паказаць свой твар. На што ён з раздражненнем зняў маску: "На! Я ўчастковы прозвішча, імя (мама не запомніла) і што ты, сука мне зробіш???"

"Я вас запомню", — адказала Лена.

Пасля зневажальнай працэдуры ператрусу, допыту, фатаграфавання (фас, профіль, анфас) і адкатвання пальцаў, іх усіх павялі ў актавую залу.

Дзяўчына Лена працягвала прад'яўляць да дагляду змесціва свайго заплечніка: фарбы, пэндзлі, палотны, якіясь працы...

Лена мастачка.

Больш мама з ёй не бачылася, таму што маму выпусцілі.

А Лену да гэтага часу шукае яе сяброўка.

Мы праўда зараз будзем абмяркоўваць канстытуцыйную рэформу?

І ад каго і каго абараняюць карнікі?

UPD: Лена знайшлася. Сёння быў суд.
15 сутак


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: