«Калі падключыць наша ТБ да кароўніка, лядоўняў, то ўсё заквітнее і пачне прыемна патыхаць»

Ці змогуць улады стварыць альтэрнатыву расійскім тэлеканалам?
Эксперт Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Вікторыя Васілевіч пракаментавала ідэі, якія прагучалі на нарадзе кіраўніка дзяржавы з кіраўніцтвам дзяржСМІ. У прыватнасці, прапанову аб стварэнні свайго аналага Euronews.

На думку эксперта, Беларусі не трэба імкнуцца стварыць нешта ўнікальнае ў медыясферы, бо дзяржаўныя СМІ краіны і так не маюць аналагаў у свеце.

Яны прымудраюцца паведамляць нам такія рэчы, якія цалкам не адпавядаюць рэчаіснасці. Але на блакітным воку і не маргаючы, — адзначыла Васілевіч у інтэрв’ю. — Калі падключыць наша тэлебачанне да кароўніка, цялятніка, лядоўняў, то ўсё заквітнее, пачне прыемна патыхаць, усё будзе чыста і зусім квітнеюча. З гэтага боку, няма іншага такога тэлебачання. Хіба што паўночнакарэйскае.

Эксперт ставіць пытанне перад супрацоўнікамі дзяржаўных СМІ: ці вераць яны самі ў тое, што кажуць і пішуць.

— Самае страшнае ў тым, калі яны сапраўды не разумеюць, што хітруюць. Што яны выварочваюць навыварат факты, перакручваць рэчаіснасць. Тады гэта зусім дрэнна. У такім выпадку трэба цалкам мяняць штат і ўключаць туды моладзь, — падзялілася меркаваннем Вікторыя Васілевіч.

Паводле яе назіранняў, абслугоўваючыя інтарэсы ўладаў тэлеканалы часам працуюць непрафесійна, дапускаюць ляпы, якія дыскрэдытуюць кіраўніцтва краіны.

Паводле Салідарнасці

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: