Калі ў Беларусь прыйдзе трэцяя хваля COVID-19?

Трэцюю хвалю COVID-19 у Беларусі чакаюць не раней за лета. Пра гэта заявіў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка, піша Еўрарадыё.

"Мы не застрахаваныя ад трэцяй, чацвёртай хвалі. Час пакажа. Але пакуль трэцяя хваля да лета гэтага года не прагназуецца", — цытуе інфармагенцтва "Мінск-Навіны" ягоныя словы.

Тарасенка заявіў, што цяпер адзначаецца сезонны рост колькасці вострых рэспіраторных захворванняў. На іх фоне ў сакавіку можа адбыцца і рост захворвання на каронавірусную інфекцыю. Але гэтая хваля будзе не такой значнай, як у снежні 2020 года.

Пры гэтым санітарны лекар падкрэсліў, што ў Беларусі не зафіксаваныя новыя штамы каранавіруса, заўважаныя ў іншых краінах. "Цыркулююць вірусы, якія першапачаткова зарэгістраваныя пры першай хвалі, — італьянскі, іранскі і ўжо свае ўласныя", — дадаў ён.

Дарэчы, канцлер Германіі Ангела Меркель лічыць, што краіна сутыкнулася ўжо з трэцяй хваляй пандэміі. Такое меркаванне яна выказала ў аўторак падчас пасяджэння фракцыі ХДС / ХСС у Бундэстагу.

"Мы не можам хаваць таго факту, што цяпер маем справу з трэцяй хваляй", — прыводзіць яе словы тэлеканал RTL, піша news.tut.by. Тым не менш, на думку Меркель, рабочая група пад кіраўніцтвам кіраўніка ведамства федэральнага канцлера Хэльзе Браўна павінна працягнуць працу над стратэгіяй паступовай адмены дзеючых каранцінных мер.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: