«Калі выйду, прыйдзецца ствараць яшчэ адзін канал, прысвечаны казематам Беларусі»

Блогер з Брэста Сяргей Пятрухін, асуджаны ў красавіку 2021 да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму, напісаў ліст. Таксама Сяргей распавёў пра інцыдэнт, які адбыўся ў яго ў камеры 4 ліпеня.

Калі ўсе былі на прагулцы, з 8-25 да 9-10, у камеры хтосьці навёў «свой парадак». Прыйшоўшы ў камеру, Сяргей і іншыя сукамернікі выявілі, што частка перададзенага Пятрухіну сала (3 кавалкі па 300 грам) ляжалі раскладзенымі каля зліўной адтуліны ўнітаза (калі яго так можна назваць). Дзяжурны па камеры паведаміў, што, калі ён праводзіў прыборку падлогі, ніякага сала не было — яно знаходзілася ў месцы яго захоўвання.

Пасля таго, як выклікалі супрацоўнікаў адміністрацыі СІЗА, Пятрухін папрасіў паглядзець відэакамеры, адна з якіх знаходзіцца ў камеры, другая — у калідоры, для таго, каб зразумець, хто зрабіў гэтую «брыдоту». Супрацоўнікі адмовілі ў праглядзе відэа, з чаго Сяргей зрабіў выснову, што датычныя да гэтага бязладдзя самі супрацоўнікі.

Натуральна, сала самі супрацоўнікі і забралі, бо ніхто яго ўжываць пасля такога выпадку не будзе, аднак Сяргей паказаў, што сала яму перадаецца і набываецца не ім, а сваякамі і сябрамі і каштуе грошай, а само здарэнне «за межамі разумення і здаровага глузду». Пасля гэтага Сяргей напісаў скаргу на імя начальніка аператыўнага аддзела аб недапушчэнні падобных дзеянняў, аб правядзенні праверкі для выключэння магчымасці знаходжання іншых асоб у камеры ў адсутнасць асоб, якія ўтрымліваюцца ў ёй, а таксама для неабходнасці захаванасці маёмасці абвінавачаных.

Напісаць ліст Сяргею Пятрухіну: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г. п. Віцьба, Пятрухін Сяргей Сяргеевіч.

brestspring.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: