Збітага дэманстранта — грамадзяніна ЗША адпусціць без пратакола

Алег Мікалайчук нарадзіўся ў Беларусі, але жыве за межамі краіны ўжо больш за 15 год. Цяпер ён мае статус грамадзяніна ЗША, і менавіта гэты факт дапамог яму выйсці на свабоду пасля затрымання на акцыі ў Мінску, піша «Наша Ніва».



Затрыманне Алега Мікалайчука, фота Надзеі Бужан

«Мы са знаёмай вярталіся дадому і трапілі ў перакрытае месца. Мы падышлі да вайскоўцаў, якія перакрылі дарогу, і яны сказалі ісці нам назад. Мы пайшлі назад, а там АМАП, кажа: ідзіце туды. У выніку мяне проста забралі», — распавёў Алег Мікалайчук. 

На пытанне, ці аказваў супраціў падчас затрымання, Алег Мікалайчук адказаў, што, па вялікім рахунку, не.

«Што было ў аўтазаку, я слаба памятаю. Яны ўвесь час патрабавалі, каб я то лёг, то сеў, я кажу: “Што ўвогуле, людзі, адбываецца?” Там яны мяне білі нават. За што? Гэта мне ўжо складана сказаць. Білі па-рознаму: нешта ў іх у руках было. Шчыра, мне нават гаварыць складана: я голас сарваў.

Прывезлі ў Маскоўскае РУУС. Мяне па геалакацыі мая знаёмая там знайшла», — расказвае Алег.

Але, паколькі затрыманы аказаўся грамадзянінам ЗША, у справу неадкладна ўмяшалася амерыканскае пасольства. У выніку на Алега Мікалайчука няма нават ніякага складзенага пратакола.

«Учора, канечне, я выглядаў горш, але сёння ўсё роўна ў мяне ёсць нейкія сінякі», — падсумоўвае Алег.

Затрыманне Алега Мікалайчука, фота Надзеі Бужан

nashaniva.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: