Каля 200 чалавек штодня спрабуюць атрымаць статус бежанца

Каля дзвюх соцень чалавек штодня спрабуе перасекчы беларуска-польскую мяжу і атрымаць статус бежанца.
bk-brest.by

bk-brest.by

Пра гэта паведаміла прадстаўніца праваабарончай арганізацыі «Human Constanta» Юлія Стасюк. Паводле яе слоў, гэта каля трыццаці сем’яў і прыклада дзесяць чалавек паасобку:

— У параўнанні з 2016 годам, напрыклад, гэта вельмі мала. Таму што ў 2016 годзе гэта было 3000 чалавек. А калі параўноўваць вось гэты зімовы перыяд, то гэта было 100-120 чалавек. Зараз як бы дынаміка ўзрасла.




Чытайце таксама: «Мы гатовыя былі атруціцца, калі б не атрымалі беларускія візы, — у нас ва ўсіх быў яд»



Паводле прадстаўніцы «Human Constanta» Юліі Стасюк, колькасць сем’яў, якія будуць прасіць бежанства ў восеньскі і зімовы перыяд значна зменшыцца. Гэта найперш звязана з фінансавым чыннікам і ўмовамі прыбыцця.

racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!