Каля 400 чалавек выстраіліся ў чаргу да адной са школ у Баранавічах

Вялізная чарга ўтварылася каля адной са школ Баранавіч. Гэта новая школа ў мікрараёне Бароўкі. Intex-press паведамляе, што каля яе з раніцы ў суботу стаялі каля 400 чалавек.
Гэта бацькі будучых першакласнікаў. З 12 чэрвеня школы краіны пачынаюць прымаць дакументы для залічэння ва ўстановы адукацыі.

Бацькі распавялі журналістам, што пачалі фармаваць чаргу яшчэ з 9 чэрвеня — склалі спіс. Усе, хто запісаўся, павінны былі перыядычна прыходзіць адзначацца.

У спісе ёсць як дзеці, якія прыпісаны да гэтай школы, так і тыя, хто замацаваны за іншымі ўстановамі адукацыі. Заявы прымаюць і ў бацькоў і тых, і іншых.

"Бацькі, якія пішуць заявы "па прапісцы", адразу атрымліваюць "талон-пацверджанне". А бацькі, якія прэтэндуюць на вольныя месцы, атрымліваюць "талон-апавяшчэнне" з нумарам, пад якім яны запісаныя", — распавяла дырэктар школы.

Хто трапіць у гэтую школу, стане вядома бліжэй да пачатку навучальнага года. Разглядаць заявы, пададзеныя на вольныя месцы, будуць з 16 да 28 жніўня.


euroradio.pl

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: