Каля беларуска-літоўскай мяжы памёр мігрант

Беларускія памежнікі выявілі мужчыну неславянскай знешнасці ў цяжкім стане на беларуска-літоўскай мяжы каля прапускнога пункта «Беняконі».

Ілюстрацыйнае фота


Памежнікі спрабавалі аказаць яму першую дапамогу, але мужчына памёр, паведамляе REFORM.by са спасылкай на БелТА.

Памежнікі паведамілі толькі пра «неславянскую знешнасць», а блізкі да прэс-службы Лукашэнкі Telegram-канал «Пул першага» ўжо назваў памёрлага іракцам і адназначна зрабіў выснову пра «забойства».

«Аб шакавальным забойстве іракца, які вяртаўся з Літвы, неадкладна паведамлена прэзідэнту. Рэакцыя рушыла ўслед неадкладна. Следчаму камітэту пад кантролем пракуратуры даручана неадкладна прыступіць да расследавання. Апытаць у тым ліку мясцовых жыхароў (менавіта яны паведамілі пра збітага чалавека, які пасля памёр на руках у памежнікаў). Таксама пастаўлена задача знайсці сваякоў загінулага, выдаць візы, аказаць усю дапамогу па прыбыцці ў Беларусь, каб забраць цела», — напісаў «Пул першага».

Расследаванне будзе знаходзіцца на кантролі Лукашэнкі, паведамляе тэлеграм-канал.

Нагадаем, 2 жніўня ў Літве прынялі рашэнне разгортваць мігрантаў, якія ідуць з Беларусі ў Літву нелегальна, і адпраўляць іх на бліжэйшыя пункты пропуску. 3 жніўня літоўскія памежнікі не прапусцілі каля 180 мігрантаў. Дзяржпагрнакамітэт Беларусі паведамляў пра каля 40 мігрантаў, якіх гвалтоўна выправадзілі на тэрыторыю Беларусі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: