Каля ЦІП на Акрэсціна зноў сабраліся блізкія затрыманых. Людзі скандуюць «Ганьба»

Каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў Мінску зноў сабраліся сваякі і блізкія затрыманых.
Фота MrFREEDOM

Фота MrFREEDOM

·


Людзі дагэтуль не могуць атрымаць інфармацыю, дзе менавіта знаходзяцца іх блізкія: удзельнікі пратэстаў і проста выпадковыя мінакі, затрыманыя падчас 9-11 жніўня.

Тыя, хто выходзяць на волю, паведамляюць, што з затрыманнымі абыходзяцца вельмі жорстка, мужчын збіваюць. Людзей не кормяць — толькі вада з-пад крана.

Відавочцы паведамляюць, што сёння з Акрэсціна выехала 19 аўтазакаў з вязнямі: 8 да 12 гадзін, потым яшчэ 2, і яшчэ 9 да 14 гадзін.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: