У Міністэрстве спорту і турызму
Еўрарадыё паведамілі, што не займаюцца азеляненнем.
«Наколькі я разумею, там засейваўся газон, але што ўзышло, мы не кантралюем, — распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар Уладзімір Несцяровіч. — Гэтым спецыялісты Зелянбуда займаліся. Я толькі бачыў, калі засеялі, дык галубоў шмат было. Можа, яны там здзяўблі насенне травы для газона».
У Зелянбудзе Ленінскага раёна Мінска Еўрарадыё патлумачылі, што рэканструкцыя аб’екта каля міністэрства яшчэ не скончаная.
«Зелянбуд пакуль гэтую тэрыторыю не прымаў, — адказалі ў арганізацыі. — Будаўнікі разбіваюць газон, працуюць, прарошчваюць лебяду, каб газон утварыўся. Дарэчы, лебяда дапамагае расці газоннай траве: яна прыкрывае траву сваім ценем, і трава не выгарае».
У Зелянбудзе дадаюць, што ад птушак нельга абараніць кожны газон, але ўсё насенне яны здзяўбці не змогуць.