Каля стэлы «Мінск — горад-герой» ажывіліся працы ў месцы ўстаноўкі трыбун. Фотафакт

У Мінску на праспекце Машэрава каля стэлы «Мінск — горад-герой» пасля некалькіх дзён зацішша ажывіліся працы ў месцы ўстаноўкі трыбун для гледачоў парада. Мантаж ці дэмантаж?

Фота minsknews.by

У прэс-службе Мінабароны карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» паведамілі, што падрыхтоўка да параду 9 траўня працягваецца.

Так, 29 красавіка над Мінскім морам прайшла першая трэніроўка паветранага эшалона ваеннага парада ў гонар 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. А рэпетыцыі шэсця запланаваны на 5 і 6 траўня, яны будуць арганізаваны на пляцы Мінскай ваеннай камендатуры.

Паводле minsknews.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: