Каляндар «Не маўчы па-беларуску!» — ужо ў продажы

Доўгачаканы насценны каляндар ад кампаніі «Будзьма Беларусамі!» з папулярнай серыі «Не маўчы па-беларуску!» на наступны год ужо паступіў у крамы.


Адметныя слоўцы, гумар і самаіронія — так можна ахарактарызаваць канцэпцыю календара на 2021 год.

«Беларусь цяпер праходзіць праз вельмі складаны, але важны этап свайго развіцця. Кожны дзень нясе новыя выпрабаванні. Мы перажываем за краіну і яе будучыню, за сябе і сваіх блізкіх. Таму распрацоўшчыкі календара зрабілі яго максімальна пазітыўным, бо перакананыя, што гумар і іронія заўсёды дапамагаюць. Да ўсяго, з календаром нашмат прасцей будзе вучыць сакавітую беларускую мову», — гавораць стваральнікі календара.

Нагадаем, што серыя насценных календароў «Не маўчы па-беларуску!» — гэта адзін з самых паспяховых і запатрабаваных беларускамоўных праектаў апошняга часу. Над малюнкамі працуе мастачка Даша Мандзік, іх апрацоўвае дызайнер Анатоль Лазар.


Як паведамляецца ў прэс-рэлізе «Будзьма» каляндар можна набыць у наступных сталічных крамах:

«Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72);

«Мой модны кут» (пр-т Незалежнасці, 58, ГЦ «Маскоўска-Венскі», пав. 333);

«Цэнтральная кнігарня» (пр-т Незалежнасці, 19);

«Веды» (вул. К. Маркса, 36);

«Кнігі&кніжачкі» (пр-т Незалежнасці, 14);

«Светач» (пр-т Пераможцаў, 11);

«Рыжы кот» (вул. Сурганава, 50, ГЦ «Рыга», пав. 72),

а таксама ў індывідуальных прадпрымальнікаў.

У рэгіёнах:

Берасце: Крама «Князь Вітаўт» (вул. Савецкая, 55)

Магілёў: Офіс турыстычнай агенцыі «Велл-Магілёў» (вул. Яцына, д.5, оф.3)

Бабруйск: «Крыніца ведаў» (вул. М. Горкага, 31)

Віцебск: Крама-клуб «Абажурчик» (пр-т Перамогі, 15. ГЗЦ «Мега», пав 336. 5 паверх)

І ў іншых рэгіянальных кнігарнях ААТ «Белкніга».

Замовіць каляндар можна таксама ў інтэрнэт-кнігарнях knihi.by і kniganosha.by і symbal.by.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: