Каманда «Прэс-клуба» патрабуе вызваліць затрыманых калег

Калегі затрыманых медыяменеджараў і журналістаў запісалі відэазварот, у якім запатрабавалі аднавіць законнасць.

Заснавальніца прэс-клуба Юлія Слуцкая, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, праграмны дырэктар Ала Шарко і аператар Пётр Слуцкі застаюцца пад вартай. На гэтым тыдні мінуў тэрмін папярэдняга зняволення, але ўсім ім працягнулі меру стрымання, нагадвае «Еўрарадыё».

«Яны застануцца пад вартай да 23 красавіка. Інфармацыю пацвердзіў Антон Гашынскі, адвакат Юліі Слуцкай і Сяргея Альшэўскага», — паведамілі ў «Прэс-клубе».

Калегі затрыманых медыяменеджараў і журналістаў запісалі відэазварот, у якім запатрабавалі аднавіць законнасць.

«Іх абвінавачваюць у падатковым злачынстве. Рэжым выкарыстоўвае эканамічны артыкул для палітычнага пераследу», — адзначылі калегі затрыманых.

Яны таксама заявілі пра намер працаваць далей — рабіць усё магчымае, каб незалежная журналістыка ў Беларусі жыла і развівалася.


У «Прэс-клубе» ведаюць, што да Юліі Слуцкай не даходзіць большасць лістоў, а Пётр Слуцкі дзеліць камеру з яшчэ 22 затрыманымі.

Супрацоўнікаў «Прэс-клуба» затрымалі 22 снежня. Заснавальніцу арганізацыі падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Праграмнага дырэктара Алу Шарко, дырэктара Сяргея Альшэўскага, аператара Пятра Слуцкага і былую супрацоўніцу «Белтэлерадыёкампаніі» Ксенію Луцкіну падазраюць у саўдзеле. Праваабаронцы прызналі затрыманых супрацоўнікаў «Прэс-клуба» палітвязнямі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: