Каманда TUT.ВY распачынае новы праект

Былая каманда TUT.ВY абвясціла пра запуск новага праекта пад назвай Zerkalo.io. Ён будзе прыпынены толькі тады, калі TUT.ВY зможа легальна аднавіць сваю працу ў Беларусі

Над выданнем працуюць былыя супрацоўнікі партала @ tutby_official і сацсетак.

«Zerkalo.io, як і TUT.ВY, можна (і трэба) чытаць. Мы працягнем публікаваць найважнейшыя навіны грамадска-палітычнага жыцця Беларусі.

У Zerkalo.io, як і ў TUT.ВY, можна (і трэба) пісаць пра набалелае. Мы і далей будзем чытаць усе вашы лісты і вырашаць разам з вамі надзённыя праблемы

Zerkalo.io скончыць сваё існаванне ў той дзень, калі TUT.ВY зможа легальна аднавіць сваю паўнавартасную працу ў Беларусі з усім архівам публікацый. Калі гэта адбудзецца, мы не ведаем».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: