Камінг-аўт перад мамай і татам

Як праходзяць камінг-аўты, калі вы не зорка ці грамадскі дзеяч? Gaypress сабраў у гэтым артыкуле вопыт звычайных людзей, якія ўчынілі камінг-аўт перад бацькамі.

Камінг-аўт з падрыхтоўкай

«Неўсвядомлена рыхтаваў сваю маці ўжо даўно, — дзеліцца вопытам Алег з Мінска. — Кожны раз, убачыўшы двух хлопцаў, якія абдымаюцца, з экрана тэлевізара, яна, у лепшым выпадку, аігідліва моршчылася.

Я апрацоўваў яе пасыламі, што гэта варыяцыя нормы. Так што, калі ад мяне прагучала фраза «Мама — я гей», — асаблівага шоку ў яе не было. Яна толькі прамовіла «Я думала, што хоць бы бі». Не хацелася нічога выдумляць, сказаў, як ёсць.

Пагаварыць у той дзень асабліва не выйшла, яна старанна пераводзіла размову на іншую тэму. Было відаць: ёй вельмі некамфортна. У мяне было 27 гадоў, каб падрыхтавацца да размовы. Яна працягнецца, калі мама будзе гатовая».

Спантанны камінг-аўт

«Мой досвед быў не надта добрым, — распавядае Ігар. — Я быў з пахмелля, а для маіх бацькоў гэта самы вялікі грэх (выпіваць нават на Новы год). Накінуліся яны на мяне тады з мараллю і, мабыць, згадалі пра дзяўчын, дык я ім выпаліў злосна, што яны мне не патрэбныя таму што я люблю хлопцаў.

І якія б самыя брудныя абвінавачванні не ляцелі тады ў мой адрас, я з усім люта згаджаўся. Скандал і лаянка. Толькі старэйшы брат потым падышоў і перапытаў, ці праўда гэта, было відаць, што ён засмучаны. Больш з ім на гэтую тэму мы ніколі не размаўлялі.

Маці так і не здолела паверыць, што я гей, дакладней, прыняць не магла, не ўкладвалася ў яе гэтая інфармацыя. Пастаянна ціск, потым — інсульт. Зараз мамы няма.

Тата прыдумаў сабе усялякіх гадасцяў і знаходзіўся ў поўнай упэўненасці, што калі са мной ёсць хтосьці мужчынскага полу (сябар, настаўнік, сабутэльнік, сусед), то ён мяне «душыць», як бацька лаяўся, і любы кантакт мой ўводзіў яго ў лютасць.

Праз, 20 гадоў пасля камінг-аўту тата папрасіў, каб я яго абняў, да гэтага ён і дакранацца мяне не хацеў.



Камінг-аўт вачыма мамы

«Маё дзіця здзейсніла камін-аўт прама пасярод вуліцы, — успамінае Алена з Украіны. — Добра, што побач была лавачка, куды я практычна павалілася. Шок неймаверны! Непрыняцце цалкам.

Штуршком да таго, каб зразумець сваё дзіця сталі баявыя дзеянні ў Украіне. Калі я бачыла абстрэлы, як гінулі знаёмыя — ўчора размаўляла з чалавекам, а сёння яго не стала...

Магчыма, я нават не цалкам прыняла ідэнтычнасць свайго дзіцяці, але зразумела яго, стала апорай, тылам, новай мамай.

... Слёзы, непрыняцце, летаніна па псіхолагам, у царкву, могуць быць нават думкі пра самагубства — шлях, які амаль кожная мама праходзіць пасля камінг-аўту».

«Рэгулярны» камінг-аўт

«Не тое каб я рыхтаваўся, проста гэта трэба было зрабіць, — кажа Андрэй. — Таму маральна сабраў сілы і зрабіў. Ехаў да бацькоў з цвёрдым намерам — прызнацца.

Слова «гей» стараўся пазбягаць. Нешта накшталт «жыву з хлопцам, клічуць яго ...». Прайшло не вельмі: тата быў вельмі засмучаны, мама спакойная (ва ўсякім выпадку, вонкава).

Тата нават не размаўляў са мной нейкі час. З часам усё прыйшло ў норму. Больш праблем не было. Але мне прасцей: у мяне ёсць дзеці, таму довад са ўнукамі не падыходзiць.

Асабліва мае адносіны з бацькамі не абмяркоўваем, але я заўсёды кажу, што «мы з <імя хлопца>», «ён мне падарыў», «я яму купіў» і да т.п. Гэта значыць такой рэгулярны камінг-аўт».

Камінг-аўт, справакаваны мамай

«З майго боку камінг-аўт быў спантанны, наогул не збіраўся гэтага рабіць, — успамінае Максім. — Мама відавочна рыхтавалася і ёй было няпроста, яе падштурхнула тое, што я сабраўся ехаць у іншую краіну і відавочна назаўжды. Размова адбылася больш чым добра, хоць і эмацыйна.

Яна сказала, што ўсё ведае і хацела б пагаварыць пра мае «адносінах з мужчынамі», — так яна выказалася. Яна відавочна падбірала фармулёўку, якая б мінімальна магла мяне закрануць. Я не стаў адмаўляць, і мы проста пагаварылі. Сказаў, што так, мяне прыцягваюць мужчыны, і што з'яжджаю да каханага чалавека.

З боку мамы было разуменне і поўная павага да майго выбару. У яе да гэтага часу комплекс віны перада мной, што яна не ведала пра мае вялікіх цяжкасці з прыняццем гомасэксуальнасці, і яна ніяк не магла падтрымаць мяне ў той перыяд.

Тата ніяк не адрэагаваў і са мной пра гэта сам не размаўляў. У мяне з ім ніколі не было давернага ці нават простага сямейнага кантакту. Але ніякага негатыву з яго боку таксама не было і няма.

Зараз у размовах па тэлефоне маці заўсёды пытаецца, як справы ў М. і перадае яму прывітанне. І наадварот, муж праз мяне пытаецца, як у бацькоў справы і перадае прывітанні. Не ведаю, як было б, калі б мы жылі ў адным горадзе. Адносіны на адлегласці заўсёды больш простыя, і ідэалістычная».

Gaypress, Васіль Ядчанка

Пераклад на беларускую мову "Новы час"



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Уладзімер Русаковіч
  • 2017-01-20 19:57:51
Бацькі ня лекары, таму зьвяртацца варта да прызнаных псыхатэрапэўтаў ( https://be-tarask.m.wikipedia.org/wiki/НАДЛГ ): "Нацыянальнае аб’яднаньне дасьледаваньня і лячэньня гомасэксуальнасьці — амэрыканскае згуртаваньне псыхіятраў, заснаванае ў 1992 годзе дзеля прапановы выніковай псыхатэрапіі гомасэксуалістам, якія жадаюць зьмяніць сваю арыентацыю на гетэрасэксуальную. Мае міжнародную сетку прызнаных лекараў, якія прапануюць лячэньне гомасэксуальнасьці. Ладзіць абсьледаваньні былых гомасэксуалістаў. Падае агляды навуковых дасьледаваньняў пра посьпех лячэньня і душэўных чыньніках гомасэксуальнасьці. Праводзіць адпаведныя лекцыі прызнаных псыхіятраў і выпускае тэматычныя навуковыя выданьні".

Больш цікавага на «Новым Часе»: