Камісія адмовілася разглядаць папраўкі Канапацкай да «закону аб адтэрміноўках»

Пра гэта дэпутатка паведаміла ў фэйсбуку.
«Я адзіная з дэпутатаў, хто ўнёс свае папраўкі да «закону аб адтэрміноўцы» да другога чытання, нягледзячы на ​​тое, што ўчора ў многіх дэпутатаў былі пытанні да праекту.

Галаўная камісія мае папраўкі прагназавана не падтрымала. Падрабязна пра іх я раскажу крыху пазней. Згодна з рэгламентам у гэтым выпадку мае папраўкі павінны асобна выносіцца на галасаванне ў авальную залу. Але паколькі яны разыходзяцца з указамі прэзідэнта, неабходна яго згода на ўнясенне паправак. А часу на атрыманне згоды няма — праект унесены ў тэрміновым парадку. Таму папраўкі не могуць быць вынесеныя на галасаванне.

Вось такое «другое чытанне»», — напісала дэпутатка.

Нагадаем, згодна з законапраектам, цяпер маладыя людзі могуць атрымаць толькі адну адтэрміноўку ад войска. Гэта азначае, што выпускнік універсітэта спачатку мусіць адслужыць у войску, а толькі потым працягваць навучанне на вышэйшых ступенях — магістратуры і аспірантуры.
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: