Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу Таццяны Севярынец

У пачатку жніўня 2021 года Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў пад індывідуальным нумарам 3991/2021 індывідуальную скаргу жыхаркі Віцебска Таццяны Севярынец.


Грамадзянская актывістка мяркуе, што беларуская дзяржава парушыла яе права свабодна выказваць сваё меркаванне і ўдзельнічаць у мірных сходах, паведамляе АФН са спасылкай на праваабаронцаў.

Таццяна Севярынец 24 снежня 2019 года размясціла на сваёй старонцы ў Facebook тэкст з заклікам да жыхароў Віцебска ўзяць удзел у мірнай акцыі пратэсту «супраць далучэння краіны да Расіі».

На судзе Таццяна пацвердзіла, што заклікала грамадзян прыняць удзел у мірным сходзе 29 снежня, каб выказаць сваё меркаванне пра захаванне незалежнасці Беларусі. 23 студзеня 2020 года суддзя Першамайскага раённага суда Віцебска Міхаіл Юрчанка аштрафаваў Севярынец на 810 рублёў. 19 лютага суддзя Віцебскага абласнога суда Святлана Іванова, разгледзеўшы скаргу Севярынец на рашэнне суддзі Юрчанкі, пакінула яе без змены і закрыла справу.

Не здолеўшы абараніць свае грамадзянскія правы ў беларускіх судах, Таццяна Севярынец звярнулася ў Камітэт па правах чалавека, які зарэгістраваў яе справаздачу ў адпаведнасці з дзеючай працэдурай.

Цяпер беларуская дзяржава павінна накіраваць у Камітэт пераканаўчыя аргументы па скарзе актывісткі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: