У дачыненні да менеджараў TUT.BY распачатая крымінальная справа. Самы папулярны сайт Беларусі заблакаваны

Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю распачата крымінальная справа 18 травеня 2021 года ў дачыненні да службовых асоб ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 КК Рэспублікі Беларусь («Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры»), паведамляе Камітэт дзяржкантролю Беларусі.
У паведамленні гаворыцца пра тое, што ТАА «ТУТ БАЙ медыя» у 2019 годзе быў атрыманы статус рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій (ПВТ). Паводле даных Дэпартамента фінансавых расследаванняў, таварыствам «была атрымана выручка, не абумоўленая дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў ПВТ».

Пра гэта была праінфармавана дзяржаўная ўстанова «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій», сцвярджае КДК.

«На падставе прадастаўленых Дэпартаментам фінансавых расследаванняў звестак аб дапушчаных таварыствам парушэннях Наглядальным саветам ПВТ 18 травеня 2021 г. прынята рашэнне аб страце ТАА "ТУТ БАЙ медыя" права на падатковыя льготы, якія прадстаўляюцца ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 2005 г. № 12 «Аб Парку высокіх тэхналогій». У выніку неабгрунтаванага выкарыстання ТАА "ТУТ БАЙ медыя" дзяржаўнай падтрымкі як рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій дзяржаве быў нанесена шкода ў асабліва буйным памеры», — заяўляе ведамства.

Органамі фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю праводзяцца неадкладныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні па ўстанаўленні ўсіх акалічнасцей і асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці, распавёў TUT.BY.

Зрэшты, крыху пазней самы папулярны інтэрнэт-рэсурс Беларусі быў заблакаваны. Зараз з тэрыторыі Беларусі ён не адкрываецца.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: