Камітэт выратавання прадпрымальніцтва звернецца ў Канстытуцыйны суд

Камітэт выратавання прадпрымальніцтва звернецца ў Канстытуцыйны суд 



У Мінску прайшло пасяджэнне Камітэту выратавання прадпрымальніцтва. Напачатку грунтоўны агляд эканамічнага становішча зрабіў вядомы беларускі эканаміст Леанід Злотнікаў. Выступілі лідары прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў і Алесь Макаеў, прадстаўнікі ІП Мінску, Барысава, Гомеля, Кобрына, Салігорска.

Сябры Камітэту вырашылі скласці запыт у Канстытуцыйны суд Беларусі адносна законнасці сумнавядомага указу № 222, арганізаваць шэраг акцыяў у падтрымку ІП за мяжой і працаваць над тым, каб прадпрымальнікі далучыліся да Дня Волі 25 сакавіка.

У сустрэчы ўзялі ўдзел сустаршыня БХД Павел Севярынец, а таксама кіраўнікі Мінскай і Берасцейскай арганізацыяў БХД Вольга Кавалькова і Віктар Гарбачэўскі.

Наступная сустрэча КВП пройдзе ў Мінску 21 сакавіка.

Паводле: bchd.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: