Камітэту ААН стала вядома аб новых выпадках пераследу брэсцкіх актывістаў

20 красавіка ГА "Экадом" падала ў Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыю ЕЭК ААН інфармацыю аб прэвентыўных затрыманнях трох брэсцкіх актывістаў і пакаранні двух з іх 15-ю суткамі арышту.



17 і 18 красавіка трое брэсцкіх актывістаў — Дзмітрый Бекалюк, Аляксандр Кабанаў і Дзмітрый Андрасюк — былі затрыманыя напярэдадні штотыднёвай нядзельнай акцыі "кармленне галубоў". Прэвентыўныя затрыманні актывістаў ініцыятыўнай групы былі ажыццёўленыя меркавана ў мэтах недапушчэння іх наступнага ўдзелу ў акцыі пратэсту супраць акумулятарнага завода 19 красавіка.

20 красавіка суд Ленінскага раёна Брэста прызначыў пакаранне ў выглядзе 15 сутак арышту Дзмітрыю Андрасюку і Аляксандру Кабанаву па артыкуле арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) за ўдзел у акцыі 12 красавіка. У дачыненні да Дзмітрыя Бекалюка разгляд справы быў адкладзены судом да 22 красавіка.

Беларусь з'яўляецца бокам Орхускай канвенцыі, палажэнні якой загадваюць недапушчэнне пераследу актывістаў, што рэалізуюць свае экалагічныя правы. У 2017 годзе сустрэча бакоў Орхускай канвенцыі ў рашэнні па Беларусі прызнала наяўныя выпадкі пераследу экалагічных актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва і запуску Беларускай АЭС. Тады Беларусі былі дадзены наступныя рэкамендацыі:

* прыняць неабходныя меры для таго, каб грамадскасць, якая ажыццяўляе свае экалагічныя правы, не падвяргалася прыгнёту, пераследу і пакаранням;
* распаўсюдзіць дадзеную інфармацыю сярод супрацоўнікаў міліцыі, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і іншых органаў, каб яны таксама прынялі адпаведныя меры для недапушчэння пераследу актывістаў;
* навучыць супрацоўнікаў міліцыі, КДБ, судовых органаў для таго, каб яны ажыццяўляючы свае паўнамоцтвы не перашкаджалі грамадскасці рэалізоўваць яе права на на ўдзел у працэсе прыняцця рашэнняў.

Раней «Экадом» ужо падаваў Камітэту інфармацыю пра выпадкі прэвентыўных затрыманняў, арыштаў, штрафаў у дачыненні да брэсцкіх актывістаў, адмовы мясцовых уладаў узгадняць масавыя мерапрыемствы, і практыцы распаўсюджвання ганьбуючай інфармацыі. Урад Беларусі не толькі не выканаў прадпісаныя яму яшчэ ў 2017 годзе рэкамендацыі, але і працягвае практыку пераследу актывістаў, і не распачаў ніякіх крокаў для яе недапушчэння.

9 сакавіка камітэт апублікаваў агляд аб ходзе выканання Беларуссю вынесеных ёй рэкамендацый, у якім выказаў сур'ёзную занепакоенасць і адзначыў, што сітуацыя з выпадкамі пераследу брэсцкіх актывістаў, якія падымаюць праблему будаўніцтва акумулятарнага завода, «дэманструе, што асобы, якія імкнуцца ажыццяўляць свае правы ў адпаведнасці з Канвенцыяй у Беларусі, па-ранейшаму падвяргаюцца рызыцы пакарання, пераследу з боку дзяржавы. І няма ніякіх указанняў на тое, што сітуацыя ў гэтых адносінах паляпшаецца».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: