Кампанія Gurtam ахвяруе 500 тысяч долараў на дапамогу пацярпелым

Пра гэта заявіў CEO кампаніі Аляксей Шчурко ў Facebook.
Вось што Аляксей напісаў у сацсетцы:

— Сёння, як ніколі, людзі згуртаваліся, дух адзінства паўсюль. Але тыя з нас, каго бессаромна калечылі, а можа і працягваюць калечыць ў гэтыя дні, нікуды не зніклі, не забывайце пра гэта.

Няхай усе ведаюць — беларусы сваіх у бядзе не кідаюць. Кампанія Gurtam вылучае 500 тысяч долараў на рэабілітацыю і дапамогу тым, хто пацярпеў ад жахлівых падзей мінулых дзён. Мы проста не можам застацца ўбаку.

Людзі — галоўная каштоўнасць. Заўсёды.

Нагадаем: аб выдзяленні 500 тысяч даляраў «на дабрачынную дапамогу з мэтай ліквідацыі наступстваў трагічных падзей у Беларусі» таксама заявілі ў ISsoft. А IT-прадпрымальнік Віктар Пракапеня напісаў у Facebook, што яго праект, крыптабіржа Currency.com, пералічыла 100 тысяч долараў тым, хто пацярпеў падчас пратэстаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: