Кампанія Наталлі Пяткевіч будзе лячыць людзей па методыках ёгаў

Цэнтр «Шантэр Вэлнэс», адкрыты былой намесніцай старшыні Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Пяткевіч, будзе аказваць «аздараўленчыя працэдуры, якія прапануе старажытная навука аюрведа».



— Гэта не маё захапленне але і не зусім бізнес, проста так склаўся лёс, — расказала Наталля Пяткевіч.

Яна патлумачыла, што тэму адкрыцця аюрведычнага цэнтра некалькі разоў падымалі індыйскія партнёры.

— Калі гэтая тэма прыйшла ў чацвёрты раз, я зразумела, што трэба рабіць — мы вырашылі паспрабаваць. Гэта партнёрскі праект з буйным аюрведычным медычным цэнтрам, які сам падбіраў для яго спецыялістаў. Усе яны — з Індыі і працуюць па методыках Wellness Solutions.

На сайце цэнтра сказана, што яго адкрыла беларуская кампанія ААТ «Шантэр» сумесна з Wellness Solutions Pvt, Ltd (Рэспубліка Індыя). Некалькі год таму «Шантэр» ачоліла Наталля Пяткевіч. Адзін з уласнікаў кампаніі — вядомы бізнесмэн Аляксандр Шакуцін, займаецца турыстычным бізнесам у Беларусі.

Цэнтр прапануе «аюрведычныя працэдуры, праграмы для амаладжэння арганізму, пахудзення, пазбаўлення ад стрэсу».

Даведка НЧ: Аюрведа — традыцыйная сістэма індыйскай медыцыны, шчыльна звязаная з ёгічнымі практыкамі. Лічыцца разнавіднасцю альтэрнатыўнай медыцыны, не прызнанай афіцыйнай навукай.

Паводле TUT.BY


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: