Каму дапамагалі «ІМЁНЫ» (і як гэтым праектам можна дапамагчы цяпер)

Днямі стала вядома, што Следчы камітэт, які наклаў арышт на рахункі «ІМЁНАЎ», адхіліў хадайніцтва, у якім ініцыятыва прасіла разблакаваць рахункі для пераводу сабраных ахвяраванняў яе праектам. Сума ахвяраванняў на заблакаваных рахунках складае 1 368 616 рублёў (у эквіваленце гэта $545 265).

Нагадаем, дзейнасць дабрачыннай медыяплатформы «ІМЁНЫ», як і парадку 50 іншых некамерцыйных грамадскіх арганізацый, была спыненая напрыканцы ліпеня рашэннем Мінгарвыканкама. Інцыятыва займалася зборам грошай на працу грамадскіх арганізацый, якія паспяхова вырашаюць сацыяльныя праблемы ў Беларусі. За пяць гадоў праект сабраў больш за 7 мільёнаў рублёў, але на момант блакавання рахункаў і ліквідацыі аб’яднання «ІМЁНЫ» працягвалі збор грошаў на патрэбу дабрачынных праектаў, якія зараз фактычна засталіся без сродкаў на існаванне.

Што гэта за праекты і як ім можна дапамагчы зараз?

Патранажная служба ў рэгіёнах

Ініцыятыва займаецца зборам актуальнай інфармацыі пра рэальныя патрэбы самотных цяжкахворых людзей, якім неабходны пастаянны патранажны догляд у хатніх ўмовах, а таксама прадастаўленнем медыцынскай і бытавой дапамогі. За хворымі даглядаюць патранажныя сёстры медыка-сацыяльнай службы «Дапамога» Беларускага Чырвонага Крыжа, пры узаемадзеянні з паліклінікамі і Тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па ўсёй краіне.

Рэквізіты для дапамогі (АРІП / ЕРИП):
«Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні» — «Дапамога ўнёсак» — код акцыі 9018.

Будучая прафесія для дзяцей-сірот


Пасля заканчэння школы дзеці-сіроты ў большасці выпадкаў ідуць вучыцца па абмежаваным коле прафесій сярэдне-спецыяльнай адукацыі — гэта датычыцца як выхаванцаў дзіцячых будынкаў-інтэрнатаў, так і дзяцей з прыёмных сем'яў, дамоў сямейнага тыпу. У вырашэнні гэтай праблемы дапамагае каманда #YouCan — яны дапамагаюць дзецям абраць для сябе тую прафесію, якая ім найбольш даспадобы, ствараючы для кожнага асобны прафдызайн. Акрамя прафарыентацыйнай працы, спецыялісты арганізоўваюць для падлеткаў спецыяльны лагер для распрацоўкі ўласных ідэй і мэт, даюць магчымасць стажыроўкі ў сучасных кампаніях, аказваюць непасрэдную дапамогу пры паступленні ў ВНУ, а таксама падрыхтоўку з выпускнікоў праекта асобных ментараў, каб яны навучалі ўжо наступнае пакаленне выпускнікоў.
Фота ўзятыя з афіцыйнай суполкі #YouCan у Facebook

Фота ўзятыя з афіцыйнай суполкі #YouCan у Facebook


Дапамагчы праекту можна такім чынам:

АРІП (ЕРИП): «Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні» — «Дапамога дзецям, дарослым» — «Ты можаш». Калі вы плаціце ў касе банка, паведаміце касіру пра неабходнасць правядзення плацяжу праз сістэму «Разлік» (АРІП).
USSD: для абанентаў A1: адпраўце USSD-запыт *222*77# і абярыце суму ахвяравання з прапанаваных: 2, 5 або 10 рублёў. Альбо адпраўце SMS на кароткі нумар 2227. На дабрачынны рахунак YOU CAN будзе залічана 2 рублі з абаненцкага рахунку А1.
для абанентаў MTS: увядзіце USSD-запыт *222*77# — і з вашага балансу на наш рахунак будзе пераведзена 2 рублі. Калі вы хочаце перавесці больш — паўтарыце запыт. Кошт SMS пацверджання — 0,04 руб;
для абанентаў Life: увядзіце USSD-запыт *222*29# і абярыце суму: 1, 2 або 5 рублёў (камісія — 4,5% ад сумы пераводу).

Выязная служба «Беларускага дзіцячага хоспіса»

Сотні дзяцей з невылечнымі захворваннямі, асабліва ў рэгіёнах нашай краіны, сутыкаюцца з праблемай адсутнасці спецыялістаў, якія б маглі аказваць эфектыўную і паўнавартасную дапамогу, паколькі некаторыя методыкі рэабілітацыі многім цяжкахворым дзецям проціпаказаныя, а ў Беларусі дагэтуль не арганізавана падтрыхтоўка лекараў паліятыўнай дапамогі.

Гэтую праблему намагаецца вырашаць «Беларускі дзіцячы хоспіс» — на іх базе створана «Мабільная паліятыўная абілітацыя», якая дазваляе распрацоўваць навыкі жыццядзейнасці для хворага дзіцяці, зыходзячы з яго патэнцыялу і магчымасцей. Спецыялісты выязджаюць у рэгіянальныя мясцовыя карэкцыйныя цэнтры і паліклінікі, арганізоўваюць прыём дзяцей альбо прыязджаюць да іх дадому, калі ў бацькоў няма магчымасці прывезці іх у цэнтр. Асобны акцэнт служба робіць на адукацыі саміх бацькоў — як правільна абыходзіцца с хворым дзіцём: як правільна браць яго на рукі, як перамяшчаць, як з ім гуляць. У рамках гэтага хоспісам была створана студыя «ПраАктыўнасць», дзе праводзяцца пабудаваныя на гульнявой тэрапіі групавыя і індывідуальныя заняткі з дзецьмі і іх бацькамі.
Фота ўзята з афіцыйнай суполкі «Беларускага дзіцячага хоспіса» ў ВК

Фота ўзята з афіцыйнай суполкі «Беларускага дзіцячага хоспіса» ў ВК


Ахвяраваць грошы для выязной службы можна праз створаны ў «Прыёрбанку» дабрачынны рахунак:
«Прыёрбанк» ААТ (ОАО)
р/р (р/с): BY98 PJCB 3135 0176 4100 1000 0933
код банка (BIC): PJCBBY2X
УНП (УНН) 100806662
АКПА (ОКПО) 3734274
Прызначэнне плацяжу: дабрачыннае ахвяраванне на праграму «Выязная служба Беларускага дзіцячага хоспіса».

Дапамога бяздомным

Насамрэч, праблема бяздомных у Мінску і іншых рэгіёнах відавочная для ўсіх і яна нашмат большая, чым тыя меры, якія прымаюцца для яе вырашэння на дзяржаўным узроўні. Напрыклад, на ўвесь Мінск для бяздомных арганізаваны адзін дом начнога знаходжання, і ён разлічаны на 300 чалавек. Але, зразумела, праблема нашмат большых маштабаў.

Альтэрнатыву прадастаўляе цэнтр «Водгук» («Отклик»), на базе якога каля 200 бяздомных могуць атрымаць харчаванне, адзенне, першую медыцынскую дапамогу. Акрамя таго, юрысты дапамагаюць з аднаўленнем дакументаў, афармленнем пенсіі па інваліднасці, вырашэннем праблем з жытлом.

Рэквізіты для дапамогі:
Грамадскае аб'яднанне «Водгук»
УНП 100719285 BY16 BLBB 3135 0100 7192 8500 1003 у дырэкцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці
ААТ (ОАО) «Белінвестбанк»
код BLBBBY2X
Прызначэнне плацяжу — рэалізацыя праекта «Дапамога бяздомным».

Прытулак для жанчын і дзяцей

Праблема хатняга гвалту ў нашай краіне за апошнія гады набыла асаблівую ўвагу ў грамадскім абмеркаванні — дзякуючы аднайменнаму закону, адхіленне якога на вышэйшым узроўні толькі абвастрыла дыскусію наконт пытання гвалту ў сям’і. А адсутнасць заканадаўчай базы, грамадскі кансерватызм і стэрэатыпы ў дачыненні да жанчын, якія падвяргаюцца хатняму гвалту, не дазваляюць зрушыцца праблеме з мёртвай кропкі.

У той жа час, некамерцыйная арганізацыя «Радзіслава» намагаецца вырашаць праблему самастойна, стварыўшы прытулак, куды жанчына можа прыехаць з дзецьмі і атрымаць псіхалагічную, юрыдычную і іншую падтрымку абсалютна бясплатна. За тры гады існавання «Прытулку» праз яго прайшлі больш за паўтысячы жанчын, дзве траціны з якіх змаглі пачаць новае жыццё з чыстага аркуша.

Для дапамогі «Прытулку» і арганізацыі «Радзіслава» агулам грошы можна ахвяраваць наступным чынам:
ГА (ОО) «Радзіслава», УНП 102283019
р/р (р/с): BY32 AKBB 3015 0603 2001 8550 0000 в ААТ (ОАО) «ААБ (АСБ) БЕЛАРУСБАНК», код AKBBBY2X
Прызначэнне плацяжу: добраахвотнае ахвяраванне на рэалізацыю статутных мэт.

Служба дапамогі людзям з БАС


Асноўная асацыяцыя, якая ўзнікае ў свядомасці большасці людзей з імем вядомага фізіка-тэарэтыка Стывена Хокінга, — яго вельмі рэдкая і такая ж цяжкая невылечная хвароба — бакавы аміятрафічны склероз (БАС). У Беларусі з такой хваробай Хокінга жывуць каля 250 чалавек, але спецыялістаў, якія дастаткова ведалі б пра гэтую хваробу і змаглі надаць адпаведную дапамогу, у краіне практычна няма.

Тым не менш, на базе арганізацыі «Геном» урачы розных спецыялізацый стварылі праект «Служба дапамогі людзям з БАС». Адзін раз на месяц спецыялісты арганізоўваюць прыём пацыентаў з БАС і іх сваякоў — лекары даюць комплекс рэкамендацый наконт таго, што патрэбна рабіць, каб палегчыць жыццё хворага. Таксама праводзіцца асобная «Школа па даглядзе за людзьмі з БАС», дзе сваякоў хворага навучаюць як правільна за ім даглядаць. Праз пандэмію каронавіруса кансультацыі праводзяцца ў анлайн-рэжыме, «жывыя» прыёмы арганізоўваюцца толькі ў экстраных сітуацыях.
Фота ўзятыя з афіцыйнай суполкі «Службы дапамогі людзям з БАС» у Facebook

Фота ўзятыя з афіцыйнай суполкі «Службы дапамогі людзям з БАС» у Facebook


Ахвяраваць грошы на працу службы можна вось па гэтых рэквізітах:
СДГА (СБОО) «Геном»
УНП (УНН) 194903561
АКПА (ОКПО) 381386985000
р/р (р/с): BY60 AKBB 3015 0000 0618 7510 0000 в ААТ (ОАО) «ААБ (АСБ) Беларусбанк»
код AKBBBY2X
Прызначэнне плацяжу: дабрачынны ўнёсак на дзейнасць арганізацыі.

АРІП (ЕРИП): сістэма «Разлік» — «Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні» — «Дапамога дзецям, дарослым» — «Геном». Увядзіце імя і прозвішча, затым — адрас.

Пошукава-выратавальны атрад «Анёл»

Ініцыятыва займаецца пошукам зніклых без вестак людзей, залучаючы шырокае кола дабраахвотнікаў-валанцёраў, расклейваючы абвесткі і пашыраючы інфармацыю ў Інтэрнэце. На пастаяннай аснове ў атрадзе лічыцца 150 чалавек — гэта кінолагі, вадалазы, псіхолагі, сувязісты. Але падчас пошукавых мерапрыемстваў колькасць удзельнікаў можа павялічыцца да 2 тысяч валанцёраў. Таксама праект штогод арганізоўвае рэспубліканскія вучэнні, у якіх прымаюць удзел ад 150 да 300 чалавек. Агулам жа за чатыры гады існавання праекта «Анёл» знайшоў 266 чалавек.

Фота ўзята з афіцыйнай суполкі «Пошукава-выратавальнага атрада “Анёл”» у Facebook

Фота ўзята з афіцыйнай суполкі «Пошукава-выратавальнага атрада “Анёл”» у Facebook


Для дапамогі ў дзейнасці пошукава-выратавальнага атрада сродкі можна ахвяраваць па наступнай схеме:
з дапамогай сістэмы «Разлік» АРІП (ЕРИП): код паслугі 4345671
з дапамогай USSD-запыт для абанентаў МТС, А1 і life:) — *222*13#
з дапамогай сістэмы iPay: для аплаты з мабільнага тэлефона адпраўце СМС-паведамленне на нумар 553 з тэкстам: 367 <нумар мабільнага тэлефона> <сума плацяжу>

«Клубны дом»

Фота ўзята з афіцыйнай суполкі «Клубны дом “Адкрытая душа”» ў Facebook

Фота ўзята з афіцыйнай суполкі «Клубны дом “Адкрытая душа”» ў Facebook


«Клубны дом “Адкрытая душа”» аказвае падтрымку людзям з псіхічнымі парушэннямі, выпісаным з псіхіятрычнай бальніцы. Цэнтр дазваляе такім людзям прыйсці і пагутарыць адно з адным, паслухаць і быць пачутымі, знайсці групу па цікавасцях альбо навучыцца нечаму самастойна. На базе «Клубнага дому» можна атрымаць псіхалагічную і юрыдычную падтрымку, цэнтр залучае спецылістаў з розных сфер для правядзення івэнтаў, лекцый і майстар-класаў. За апошнія гады ў «Клубнага дому» з’явіліся свае філіі па ўсёй краіне, у агульнай масе праект змог дапамагчы больш як 2 тысячам чалавек.

Дабрачынны рахунак, на які можна ахвяраваць грошы для праекта:
Грамадская арганізацыя «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў»
УНП (УНН) 101108850
АКПА (ОКПО) 37401188
р/р (р/с): BY28 AKBB 3135 6546 6017 8540 0000
ЦБП № 527 ААТ (ОАО) «ААБ (АСБ) Беларусбанк», БІК: AKBBBY21527
Прызначэнне: дабрачынны ўнёсак на дзейнасць арганізацыі.

Сістэма «Разлік», АРІП (ЕРИП) — «Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні» — «Дапамога дзецям, дарослым» — «Беларуская асацыяцыя сацработнікаў». Калі ласка, увядзіце імя і прозвішча, затым — адрас.

Урокі для дзяцей з аўтызмам

Сутнасць ідэі падобных урокаў — стварэнне серыі відэадапаможнікаў, якія дазволяць спецыялістам-т’ютарам і проста выкладчыкам выбудоўваць правільную стратэгію ўзаемадзеяння з дзецьмі з РАС (разлад аўтыстычнага спектру). Аўтарамі ініцыятывы сталі мінскі «Сямейны інклюзіўны тэатр», дзе ў асноўны акторскі склад нароўні з дзецьмі без дыягназаў ўваходзяць дзеці з аўтызмам. Праз індывідуальныя і групавыя заняткі з такімі дзецьмі дасягаліся нечаканыя рэзультаты: дзеці пачынаюць гаварыць, узамадзейнічаць з іншымі дзецьмі, выконваць пэўныя інструкцыі, алгарытм дзеянняў. Такую інтэгратыўную мадэль таксама можна перанесці і ў школьнае асяроддзе, дзе часта вельмі складана зразумець дзіця з аўтызмам, сфармаваць у яго навучальныя паводзіны.
Па заканадаўстве дзеці з РАС маюць права авалодваць навучальнай праграмай на адным узроўні з іншымі дзецьмі і наведваць агульнаадукацыйныя ўстановы, але, у той жа час, не хапае спецыялістаў, якія б дакладна разумелі, як правільна паводзіць сябе і ўзамадзейнічаць з імі.


Мясцовы дабрачынны фонд «Сямейны інклюзіўны тэатр», УНП (УНН) 194904833
Дабрачынны рахунак: BY87 UNBS 3135 0371 9900 0000 9933 ў ЗАТ (ЗАО) «БСБ БАНК», аддзяленне № 9 (г. Мінск, ул. Я.Купалы, 25), код UNBSBY2X
Прызначэнне плацяжу: дабрачынны ўнёсак на дзейнасць арганізацыі.

АРІП (ЕРИП): сістэма «Разлік» — «Грамадскія аб'яднанні» — «Дапамога дзецям, дарослым» — «Сямейны інклюзіўны тэатр».

«Ніці дружбы»

Каманда «Ніцей» дапамагае падлеткам-сіротам сацыялізавацца і прафарыентавацца пасля выхаду з дамоў-інтэрнатаў, падбіраючы для іх патранажных выхавальнікаў, яшчэ калі яны знаходзяцца ў спецустановах.
Патранажныя выхавальнікі не з’яўляюцца законнымі прадстаўнікамі падлетка, але праводзяць з ім шмат часу, вучаць яго сацыяльна-бытавому арыентаванню: як карыстацца грашыма, як камунікаваць з аднагодкамі, гатаваць ежу, плаціць за камунальныя плацяжы. Самі ж выхавальнікі-настаўнікі праходзяць навучанне згодна са спецыяльнай навучальнай праграмай, распрацаванай Цэнтрам і ўзгодненай з Нацыянальным інстытутам адукацыі. Штогод «Ніці» падбіраюць для падлеткаў-сірот каля 30 патранажных выхавальнікаў.

Як дапамагчы Цэнтру?
«Разлік» АРІП (ЕРИП) — «Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні» — «Дапамога дзецям, дарослым» — «Ніці дружбы».
Таксама ахвяраваць грошы на дзейнасць арганізацыі можна праз афіцыйны сайт: https://niti-d.by/donate/

«Няня замест мамы»

Ініцыятыва займаецца пошукам нянь для немаўлят-сірот, якія трапляюць у бальніцу, — там за такімі дзецьмі наўпрост няма каму даглядаць, надаваць ім увагу, і можна толькі ўявіць, як гэтым дзецям знаходзіцца самім у незнаёмым месцы, сярод такіх жа незнаёмых людзей. Не кажучы пра тое, наколькі важна для дзяцей у такім узросце выбудоўваць узамадзеянне з навакольным светам — і менавіта праз дарослых.

«Няня замест мамы» ўпершыню з’явілася па ініцыятыве Чырвонага Крыжа 6 гадоў таму ў адным са стацыянараў Гродна, з тых пор няні пачалі працаваць ў бальніцах па ўсёй краіне і змаглі даглядзець больш як 5 тысяч дзяцей.

Дапамагчы праекту можна праз АРІП:
«Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні» — «Дапамога дзецям, дарослым» — «Беларускі Чырвоны Крыж» — «Сакратарыят Чырвонага Крыжа» — «Дабрачынны ўнёсак» — код акцыі 9017.

«Геном»


Праект дапамагае дзецям і дарослым з рэдкімі нейрамышачнымі захворваннямі, намагаючыся арганізаваць для іх комплексную дапамогу — залучаючы кваліфікаваных спецыялістаў для рэабілітацыі хворых, закупляючы неабходныя для іх сродкі жыццядзейнасці (трубачкі для кармлення альбо штучнай вентыляцыі лёгкіх, сродкі гігіены), апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, інвалідныя каляскі. «Геном» дапамагае больш як 300 дзецям і дарослым з нейрамышачнымі захворваннямі з розных рэгіёнаў краіны.

Як дапамагчы:
СДГА (СБОО) «Геном»
УНП (УНН) 194903561
АКПА (ОКПО) 381386985000
р/р (р/с): BY60 AKBB 3015 0000 0618 7510 0000 в ААТ (ОАО) «ААБ (АСБ) Беларусбанк»
код AKBBBY2X
Прызначэнне плацяжу: дабрачынны ўнёсак на дзейнасць арганізацыі.

АРІП (ЕРИП): сістэма «Разлік» — «Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні» — «Дапамога дзецям, дарослым» — «Геном». Увядзіце імя і прозвішча, затым — адрас.

Дапамога маладым дарослым з невылечнымі захворваннямі

Яшчэ адзін з праектаў «Беларускага дзіцячага хоспіса» — дапамога людзям з невылечнымі хваробамі ва ўзросце ад 18 да 39 гадоў, такіх у Беларусі каля 3 тысяч. Дапамога ажыццяўляецца па некалькіх кірунках:

  • юрыдычная дапамога — спецыялісты кансультуюць хворых наконт афармлення пенсій па інваліднасці і атрымання льгот.
  • псіхалагічная падтрымка — арганізуюцца группы ўзаемадапамогі для маладых дарослых і іх сваякоў.
  • дапамога ў набыцці неабходнага для хворых медыцынскага абсталявання, сродкаў гігіены і іншых неабходных рэчаў.
  • медыцынская дапамога — лекары розных профіляў выбудоўваюць індывідульныя планы рэабілітацыі для кожнага хворага, а таксама навучаюць сваякоў, як правільна даглядаць за імі.
Праект пачаў сваю працу з 2019 года, на дадзены момант каманда дапамагае 29 маладым людзям па ўсёй Беларусі.

Як дапамагчы:
ААТ (ОАО) «Прыёрбанк»
р/р (р/c): BY98 PJCB 3135 0176 4100 1000 0933
код банка (BIC): РЈСВВУ2ХУНН 100806662
АКПА (ОКПО) 3734274
Прызначэнне плацяжу: дабрачыннае ахвяраванне на праграму «Мы — тут».

Дапамога сваякам людзей з псіхічнымі парушэннямі

Праца са сваякамі людзей, якія маюць псіхічныя парушэнні, — асобная сфера дзейнасці, паколькі такія людзі, маючы ў сваёй сям’і псіхічна хворага, часта губляюцца і не разумеюць, што ім рабіць далей, як сябе паводзіць з такім чалавекам. Агрэсія, непрыманне, дэпрэсія, суіцыдальныя думкі — тое, з чым часцей за ўсё могуць сутыкнуцца сваякі хворых людзей. Таму клубныя дамы ў Мінску і іншых рэгіёнах арганізоўваюць групы ўзаемадапамогі, запрашаюць экспертаў з розных кірункаў для правядзення кансультацый ці дапамагаюць сваякам анлайн.

Як дапамагчы
Грамадская арганізацыя «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў»
УНП (УНН) 101108850
АКПА (ОКПО) 37401188
р/р (р/с): BY28 AKBB 3135 6546 6017 8540 0000
ЦБП (ЦБУ) № 527 ААТ (ОАО) «ААБ (АСБ) Беларусбанк», БІК: AKBBBY21527
Прызначэнне: дабрачынны ўнёсак на дзейнасць арганізацыі.

Сістэма «Разлік» АРІП (ЕРИП) — «Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні» — «Дапамога дзецям, дарослым» — «Беларуская асацыяцыя сацработнікаў». Калі ласка, увядзіце імя і прозвішча, затым — адрас.

«SOS! Сям’я на мяжы»

Штогод больш за 2 тысячы дзяцей у Беларусі набываюць статус сацыяльных сірот — гэта дзеці, пазбаўленыя бацькоўскай апекі пры жывых бацьках. Прычыны для гэтага могуць рознымі: складанае матэрыяльнае становішча бацькоў, іх асацыяльныя паводзіны, канфлікты ў сям’і, праблемы з паводзінамі ў дзіцяці. У такіх сітуацыях дзяцей спачатку вызнаюць як у сацыяльна небяспечным становішчы і даюць сям’і паўгода на тое, каб вырашыць праблему. Калі гэтага не адбываецца, дзіця наўпрост забіраюць з сям’і.

Дзеля таго, каб вырашыць праблему матэрыяльнага становішча, сямейных канфліктаў, на базе магілёўскай арганізацыі «SOS-дзіцячыя вёскі» створаны праект «SOS! Сям’я на мяжы». Каманда праекта працуе з сем’ямі ў сацыяльна небяспечным становішчы альбо тымі, хто прэтэндуе на гэты статус. Псіхолаг-педагог, юрыст, псіхатэрапеўт, фінансавы кансультант і два кейс-менеджары суправаджаюць сям’ю на працягу ўсяго перыяду вырашэння імі сваіх праблем. Акрамя таго, сем’ям у цяжкім фінансавым становішчы праект аказвае матэрыяльную дапамогу — ежай, абуткам, адзеннем, дзіцячай мэбляй. Асноўная мэта — дапамагаючы асобнай сям’і, не даць дзяржаве забраць у іх дзяцей.

Рэквізіты для дапамогі:
«Разлік» (АРІП) — «Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні» — «Дапамога дзецям, дарослым» — «SOS-Дзіцячыя вёскі». Пры ўводзе прозвішча трэба паказаць кодавае слова праекта «SOS». Тады арганізацыя будзе ведаць, што дапамога прыйшла на канкрэтны праект.

Фонд падтрымкі людзей, якія жывуць з ВІЧ

Фонд займаецца закупкай лекаў для ВІЧ-інфікаваных пры прадастаўленні адпаведнага абгрунтаванага запыту з боку апошніх. Гэта сумесны праект «ІМЁНАЎ», аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ / СНІДзе (ЮНЭЙДС) у Беларусі і Міністэрства аховы здароўя — ідэя стварыць фонд узнікла з праблемы неэфектыўнай сістэмы дзяржаўных закупак неабходных для ВІЧ-інфікаваных дадатковых лекаў, ад якіх залежыць захаванне якасці жыцця хворых.

Паколькі «ІМЁНЫ» былі асноўнай платформай, дзе ажыццяўляўся збор сродкаў, за інфармацыяй, як можна дапамагчы фонду зараз, лепей звяртацца на сайт aids.by альбо непасрэдна да медыяплатформы «ІМЁНЫ».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: