Камунальнікі адказалі, навошта паставілі сметніцу на месцы мемарыяла Тарайкоўскаму

Мінскія камунальнікі патлумачылі, чаму на месцы народнага мемарыялу Аляксандру Тарайкоўскаму каля станцыі метро "Пушкінская" быў усталяваны кантэйнер для смецця. Ён з'явіўся на гэтым месцы 13 траўня.
Фота 115.бел

Фота 115.бел

Некалькі карыстальнікаў партала 115.бел пакінулі скаргі на ўстаноўку кантэйнера з парушэннем санітарных нормаў на неабсталяванай пляцоўцы. Сёння на іх з'явіліся адказы ад «Зелянбуда». Ва ўсіх паказана, што ўстаноўка кантэйнера ўзгоднена, ён усталяваны на цвёрдым пакрыцці ў сувязі з правядзеннем несанкцыянаванага гандлю. У адным адказе дадаткова тлумачыцца, што «на названай азелянёнай тэрыторыі пашпартам аб'екта не прадугледжаны мемарыяльны комплекс».

Скрыншоты з сайта 115.бел

reform.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: