«Камуністы Расіі» запатрабавалі забараніць серыял «Чарнобыль»

Партыя "Камуністы Расіі" звярнулася ў Раскамнагляд з патрабаваннем абмежаваць доступ да амерыканскага серыялу "Чарнобыль" на ўсіх трэкерах і рэсурсах. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода
У заяве партыі гаворыцца, што "ў серыяле" Чарнобыль "сапраўдная трагедыя стала аб'ектам ідэалагічнай маніпуляцыі з боку тэлеканала HBO" і што фільм "уяўляе сабой ідэалагічную прыладу, закліканую зганьбаваць і дэманізаваць вобраз і савецкай улады, і савецкіх людзей".

Акрамя таго, прадстаўнікі партыі адправілі заяву ў МУС з просьбай распачаць крымінальную справу аб публічным паклёпе "у дачыненні да рэжысёра, сцэнарыста і выканаўчага прадзюсара серыяла".

Пры гэтым "Камуністы Расіі" прызналі, што "храналогія падзей серыяла і ключавыя яго моманты ў большасці сваёй адпавядаюць рэальнасці".

Пяцісерыйны серыял амерыканскага тэлеканала НВО "Чарнобыль", зняты рэжысёрам Ёханам Рэнка па сцэнары Крэйга Мазіна, выйшаў 6 мая 2019 года. Згодна з ацэнкай карыстальнікаў сайта IMDb, "Чарнобыль" заняў першы радок у спісе 250 лепшых тэлесерыялаў у гісторыі.

Партыя "Камуністы Расіі" на апошніх выбарах у Дзярждуму з праграмай "Дзесяць сталінскіх удараў па капіталізму" заняла 5-е месца, атрымаўшы 2,27% галасоў.

На прэзідэнцкіх выбарах 2018 году лідэр партыі Максім Сурайкін заняў 7 месца з 8 кандыдатаў з вынікам 0,68% галасоў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!