Канада разграміла Расію з лікам 6:1 у матчы фіналу чэмпіянату свету

У фінале 79-га чэмпіянату свету па хакеі, што прайшоў сёння ў Празе, зборная Канады разграміла каманду Расіі з лікам 6:1 (1:0, 3:0, 2:1) і ў 25-ы раз стала чэмпіёнам свету па хакеі.



Шайбы закінулі Ікін, Эніс, Кросбі, Сегін, Жыру, Маккінан, Мазякін.

У матчы за 3-е месца зборная ЗША выйграла ў Чэхіі з лікам 3:0. 

 
 
Зборная Беларусі заняла на турніры 7-е месца, прайграўшы разгромна ў чвэрцьфінале Канадзе з лікам 0:9.
 
 
Беларусы ў групавым турніры набралі для сябе рэкордную колькасць ачкоў 14: выйграўшы ў Славеніі (4:2), Даніі (5:1), ЗША (5:2), Нарвегіі (3:2), прайграўшы ў авертайме Славакіі 1:2 і па булітах Фінляндыі 2:3, Расіі з лікам 0:7.
 
 
Наступны чэмпіянат свету пройдзе ў Расіі.
 
 
Таксама вядома, што турнір перадалімпійскай кваліфікацыі пройдзе ў Мінску з 1 па 4 верасня 2016 г. Супернікамі зборнай Беларусі будуць каманды Славеніі і Даніі і адна каманда-пераможца перадкваліфікацыйнага адбору.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: