Канцэрт Аляксандра Памідорава ў «Графіці» раптам забаранілі

Сёння ў мінскім клубе "Графіці" меўся адбыцца канцэрт Аляксандра Памідорава і гурта "П'яныя госці". Музыкі збіраліся прэзентаваць свой новы альбом. Але літаральна перад пачаткам імпрэзы яе забаранілі.


Да клуба "Графіці" прыехаў прадстаўнік Першамайскага РАУС і чатыры жанчыны з СЭС і выканкаму раёна. Яны заявілі, што канцэрт забаронены.

З'язджаючы, паведамілі, што "будуць маніторыць абстаноўку". І сапраўды: кожныя пяць хвілін да клуба праязджае патруль міліцыі.


Нагадаем, Аляксандр Памідораў быў затрыманы ўвечары 19 жніўня пасля канцэрта ў мінскім раёне Шабаны. Разам з Памідоравым затрымалі легенду беларускай цяжкай музыкі Уладзіслава Наважылава (Лэслі Найфа) — вакаліста гурта Gods Tower. 21 жніўня суд Заводскага раёна Мінска прызнаў музыку вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (арт 23.34 КаААП) і асудзіў да 8 сутак арышту.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: