Канстантынопаль не выключае аўтакефаліі ў Беларусі

Але пакуль не было звароту да Усяленскага патрыярхату ні ад беларускай дзяржавы, ні ад беларускай царквы, таму гэтае пытанне не разглядаецца, піша «Радыё Свабода»

Архіепіскап Ёў (Геча). Фота ВВС

Прадстаўнік Канстанцінопальскага патрыярха пры Сусветнай радзе цэркваў архіепіскап Ёў (Геча) у інтэрв’ю Украінскай рэдакцыі ВВС не выключыў магчымасці надання аўтакефаліі ў Беларусі — калі папросяць царква і дзяржава.

На пытанне журналіста ВВС пра кананічны статус тэрыторыі Беларусі ў святле адклікання сінадальнага ліста 1686 года, архіепіскап Іёў адказаў:

«Гэта добрае пытанне. Разумееце — чаму ва ўкраінскім пытанні была важнай каардынацыя паміж царквой і дзяржавай? Без жадання дзяржавы мець аўтакефальную царкву ва Украіне Усяленскі патрыярхат не мог бы дзейнічаць, бо 17-е правіла IV Усяленскага сабору кажа, што царкоўнае кіраванне павінна прытрымлівацца дзяржаўнай адміністрацыі.

На гэты момант не было звароту да Усяленскага патрыярхату ні ад беларускай дзяржавы, ні ад беларускай царквы, таму гэтае пытанне не разглядаецца. Але калі яны звернуцца, то, вядома, ёсць магчымасць, што гэтае пытанне будзе разглядацца гэтак сама.

Дарэчы, што да акту 1686 года, трэба нагадаць, што Канстанцінопаль “не прачнуўся праз 300 гадоў”, таму што падобнае пытанне стаяла ў 1924 годзе, калі Польская дзяржава і Праваслаўная царква ў Польшчы звярнуліся ў Канстанцінопаль у справе аўтакефаліі. У Томасе аб аўтакефаліі Польскай царквы 1924 года была сказана, што ўсё, што адбылося з Кіеўскай мітраполіяй пасля 1686 года, не прызнаецца і было зроблена антыкананічна».

www.svaboda.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: