Кантрабанда наркотыкаў праз беларуска-польскую мяжу вырасла ў два разы

МУС Польшчы ўзмацняе ахову мяжы. Усходнюю мяжу Польшчы апанавалі кантрабандысты. МУС накіроўвае туды суперсучаснае абсталяванне і ўзмацняе ахову мяжы дадатковымі 800 памежнікамі.



Як паведамляе сёння "Rzeczpospolita", сума канфіскаваных на ўсходняй мяжы тавараў склала летась больш за 20 мільёнаў долараў. Палову гэтай сумы складае кантрабанда з Украіны, рэшта — з Беларусі і Калінінградскай вобласці.

Асабліва ўражвае павелічэнне кантрабандных наркотыкаў праз беларуска-польскую мяжу. У 2012 годзе было канфіскавана ў два разы больш наркатычных сродкаў, чым год раней.

Вырасла таксама колькасць беларусаў-нелегалаў. Летась польская памежная варта затрымала 447 грамадзян Беларусі, якія спрабавалі нелегальна перайсці дзяржаўную мяжу Польшчы.

radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: