Кантрабандную прадукцыю ў Беларусі можна легалізаваць за $5000

Гендырэктар расійскай лагістычнай кампаніі распавёў, як польскія яблыкі ператвараюцца ў аргентынскія, а канадскія крэветкі становяцца бангладэшскімі.

 



Беларусь, Казахстан і краіны Балтыі дапамагаюць краінам Захаду танна абыходзіць расейскае харчовае эмбарга.
 
 
Пра гэта распавёў гендырэктар пецярбургскага «Расійскага лагістычнага правайдэра» Руслан Кіс. Паводле ягоных слоў, каля 40-50% тавараў з санкцыйнага спісу трапляюць у Расію праз Беларусь і Казахстан. Кантролю за выкананнем контрасанкцый няма.
 
 
«Яшчэ істотная частка (забароненага імпарту) у краінах Балтыі з іспанскага, нямецкага, італьянскага і г.д. ператвараецца ў егіпецкі, пакістанскі, сербскі і г.д.», —  адзначае ён.
 
 
Змена маркіроўкі на забароненых таварах пастаўлена на паток і абыходзіцца імпарцёрам нядорага, кажа бізнесмен. Паводле ягоных слоў, неабходны пакет дакументаў на партыю забароненай садавіны ці гародніны ў Беларусі каштуе $5000.
 
 
«За 300000 (расейскіх рублёў) праз некалькі гадзін польскія яблыкі стануць у вас хоць сербскімі, хоць аргентынскімі або ізраільскімі. У Клайпедзе канадскія крэветкі за 5000 стануць бангладэшскімі. І ўсе дакументы будуць як бы арыгінальныя - фіта і ветэрынарныя сертыфікаты будуць на паперы з вадзянымі знакамі», — кажа Руслан Кіс.
 
Паводле Хартыі'97
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць