Карбалевіч пра пераслед Герасімені і Апейкіна: Улады дзейнічаюць па прынцыпу «згарэў хлеў, гары і хата»

Вядомы беларускі палітолаг і публіцыст выказаўся з нагоды ўзбуджэння крымінальных спраў у дачыненні на лідараў Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці.

— Следчы камітэт завёў крымінальныя справы ў дачыненьні да вядомай спартоўкі, кіраўніцы Беларускага фонду спартовай салідарнасьці (БФСС) Аляксандры Герасімені і выканаўчага дырэктара фонду Аляксандра Апейкіна, — напісаў Валерый Карбалевіч. — 

Нагадаю, што Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) увёў санкцыі супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі (НАК) за пераслед беларускімі уладамі спартоўцаў і спартовых арганізацый з-за палітычных прычын. І пытанне паўстала менавіта па ініцыятыве ў тым ліку і БФСС. НАК усяляк абвяргаў гэтыя падазрэнні. Нядаўна новы прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка пасля перамоваў з МАК радасна паведаміў, што дасягнуты кампраміс, беларускія спартоўцы не выключаны з алімпійскага руху, яны будуць выступаць на Алімпіядзе ў Токіа пад сваім сцягам.

І вось на табе. Пачынаецца адкрыты крымінальны пераслед кіраўніцтва БФСС, прычым, па відавочна «палітычных артыкулах»: распаўсюд хлуслівых звестак пра хаду і вынікі выбарчай кампаніі і інш. Якая можа быць рэакцыя МАК?

Падаецца, што цяпер беларускае кіраўніцтва дзейнічае па прынцыпу «згарэў хлеў, гары і хата». Кожны новы крок — гэта санкцыі самім сабе. Няхай і спорт гіне, услед за суверэнітэтам, эканомікай і замежнай палітыкай.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: