Каронавірус: «эпідэмія застанецца да лета» і новы рэкорд захворвання ў ЗША

Колькасць людзей у свеце, у якіх дыягнаставаны каронавірус, перавысіла 42 млн, вынікае з дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса, піша ВВС.




Першыя тры месцы па колькасці захварэлых займаюць ЗША, Індыя і Бразілія, на чацвёртым месцы Расія. На пятае месца, доўгі час займанае Іспаніяй, выйшла Францыя.

"Наступныя некалькі месяцаў будуць вельмі цяжкімі, і некаторыя краіны знаходзяцца на небяспечным шляху", - сказаў гендырэктар СААЗ Тэдрас Адханам Гебрэйесус.


ЗША: другая хваля і прэзідэнцкія выбары

Колькасць новых захворванняў каронавірусам за суткі ў ЗША дасягнула рэкорднага ўзроўню, нягледзячы на спробы ўладаў стрымаць другую хвалю.

Паводле дадзеных федэральных органаў аховы здароўя, у пятніцу ў краіне было зарэгістравана 83010 новых выпадкаў каронавіруса, паведаміў праект Covid Tracking.

Галоўны хірург ЗША Джэрам Адамс заявіў, што колькасць шпіталізаваных расце, але ўзровень смяротнасці пры гэтым падае, дзякуючы больш якаснаму догляду за пацыентамі.

Згодна з Covid Tracking Project, каля 8,5 млн выпадкаў каронавіруса былі зарэгістраваныя ў ЗША з пачатку пандэміі. Штодзённая колькасць новых хворых у пятніцу вырасла на 6 тысяч у параўнанні з папярэднім рэкордам у 76,8 тыс., зарэгістраваным 17 ліпеня.

За апошні тыдзень у ЗША захварэлі амаль паўмільёна чалавек — гэта таксама свайго роду рэкорд з канца ліпеня.

Колькасць людзей, якія памерлі пасля заражэння каронавірусом, таксама пастаянна расла за апошнія шэсць дзён, аднак яна да гэтага часу значна ніжэй красавіцкага рэкорду ў 2 тысячы смерцяў за суткі.

Лік шпіталізацыі таксама расце. Паводле звестак на пятніцу, больш за 40 тысяч чалавек знаходзяцца ў бальніцах.

Сярэдні Захад ЗША захоўвае за сабой статус самага пацярпелага рэгіёну, колькасць выпадкаў Covid-19 расце сярод іншага ў Паўночнай Дакоце, Мантане і Вісконсіне.

У Агаё — ключавым штаце для прэзідэнцкай кампаніі — трэці дзень запар рэгіструецца рэкордная колькасць выпадкаў.

У іншых штатах, сярод якіх Ілінойс і Індыяна, таксама адзначаецца штодзённы рост, блізкі да рэкордных паказчыках.

Як каронавірус уплывае на прэзідэнцкую кампанію ў ЗША?

Успышка каронавіруса ў ЗША стала ключавой тэмай у час прэзідэнцкай кампаніі.

Прэзідэнт Дональд Трамп і яго асноўны супернік Джо Байдэн паспрачаліся пра гэта падчас дэбатаў у чацвер, абодва кандыдаты прадставілі кардынальна розныя погляды на будучыню пандэміі.
Дональд Трамп (Фота: Alex Brandon / AP)

Дональд Трамп (Фота: Alex Brandon / AP)


Падчас мітынгу ў Фларыдзе ў пятніцу прэзідэнт Трамп паабяцаў сваім прыхільнікам, што пандэмія хутка скончыцца, і абвінаваціў Байдэна ў перабольшванні крызісу, каб запалохаць людзей і атрымаць больш галасоў.

Выступаючы ў Дэлавэры, Байдэн у сваю чаргу заявіў, што прэзідэнт адмовіўся ад спробаў стрымаць вірус.

Былы віцэ-прэзідэнт паабяцаў, што калі яго выбяруць, ён папросіць губернатараў штатаў зрабіць абавязковым выкарыстанне масак, укараніць Нацыянальны план па тэставанні на ковід і запусціць вытворчасць сродкаў індывідуальнай абароны.

Байдэн таксама паабяцаў зрабіць вакцыну ад каронавіруса бясплатнай для кожнага амерыканца, калі яна будзе адобрана. Падобны план быў апублікаваны федэральным урадам у верасні ў рамках ініцыятывы Белага дома.

Прэзідэнт Польшчы заразіўся Covid-19

Польскі прэзідэнт Анджэй Дуда заразіўся каронавірусам, але, па словах яго памочніка, адчувае сябе нармальна.

48-гадовы Дуда здаў тэст у пятніцу, калі былі зарэгістраваныя рэкордныя для краіны 13600 новых выпадкаў захворвання.

Дуда — не першы лідар, які заразіўся Covid-19: раней каронавірусам перахварэлі таксама прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і прэм'ер-міністр Брытаніі Барыс Джонсан.

Польшча ўвяла агульнанацыянальны каранцін, які ўключае частковае закрыццё пачатковых школ і рэстаранаў.

Няясна, дзе Дуда мог заразіцца каронавірусам, аднак ён прысутнічаў на мерапрыемстве ў Таліне ў панядзелак, дзе сустрэўся з прэзідэнтам Балгарыі Руменам Радзевым, які пазней самаізаляваўся.

Францыя: каронавірус застанецца да лета, а другая хваля можа быць горш першай


Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон падчас візіту ў бальніцу заявіў, спасылаючыся на навукоўцаў, што вірус нікуды не дзенецца ў лепшым выпадку да наступнага лета.

Ён дадаў, што пакуль рана казаць, ці прыйдзецца Францыі ўводзіць поўны або частковы локдаўн.

На гэтым тыдні каменданцкая гадзіна была ўведзена ў 38 рэгіёнах краіны, што закранула каля 46 мільёнаў чалавек.

Каменданцкая гадзіна мае на ўвазе, што ў прамежак з 21:00 да 06:00 людзі будуць заставацца дома, а перамяшчэння дазволеныя толькі для тых, хто едзе на працу ці з працы, або звяртаецца за меддапамогу. У адваротным выпадку штраф складзе 135 Еўра.

Каменданцкая гадзіна будзе аслаблена, калі колькасць новых выпадкаў знізіцца да 3-5 тысяч за суткі, заявіў Макрон. Такі ўзровень захворвання быў у канцы жніўня.

Тым часам кіраўнік групы парыжскіх бальніц папярэдзіў, што другая хваля можа быць горш першай.

"У апошнія месяцы склалася меркаванне, што другой хвалі няма ці гэта невялікая хваля. Сітуацыя прама процілеглая", — заявіў Марцін Хірш.

Сітуацыя ў Расіі

Сутачны прырост новых хворых каронавірусной інфекцыі ў Расіі склаў 16,5 тысяч выпадкаў, вынікае з дадзеных аператыўнага штаба, агучаных у суботу. За суткі памерлі 296 чалавек.

У Маскве за суткі выяўлена 4453 пацыента з каронавірусам. "Шпіталізавана 1339 чалавек. На ШВЛ у бальніцах Масквы знаходзяцца 299 чалавек", — сказалі ў аперштабе.


У Беларусі зафіксаваны самы высокі паказчык захворвання з канца жніўня


У Беларусі працягваецца рост захворвання COVID-19. За мінулыя суткі зарэгістравана 811 новых выпадкаў. Гэта самы высокі паказчык з канца жніўня. Агульная колькасць хворых з пачатку эпідэміі складае 91 978, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім афіцыйным телеграм-канале.

На 24 кастрычніка выздаравелі і выпісаныя 82 670 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, з іх за апошнія суткі — 534 чалавекі.

Усяго праведзена 2 347 375 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 953 чалавека (+4 за апошнія суткі).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: